Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 120 гадоў з дня нараджэньня паэта Сяргея Новіка-Пяюна

Сяргей Новік-Пяюн, 1929 год
Сяргей Новік-Пяюн, 1929 год

Падзеі 27 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

27 жніўня 1906 году нарадзіўся Сяргей Новік-Пяюн, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1920–1930-х у Заходняй Беларусі, вязень польскіх, нацысцкіх турмаў і ГУЛАГу, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.

Некаторыя песьні на словы Новік-Пяюна лічацца народнымі, найбольш вядомыя зь іх «Зорачкі» і «Над Шчарай» («Слонімскі вальс»).

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:00 0:00
Наўпроставы лінк

Гэты дзень у гісторыі

1610 Уладзіслаў Ваза абраны маскоўскімі баярамі царом. Яму належала прыняць праваслаўе і захаваць існыя парадкі Маскоўскай дзяржавы. Аднак бацька каралевіча, кароль Жыгімонт III Ваза, не пагадзіўся з умовамі, Уладзіслаў у Маскву не прыехаў і каранаваны царом ня быў.

1652 — Капыль, Клецак і Слуцак атрымалі гербы.

1952 — у Беларусі з амэрыканскага самалёта дэсантавалася антысавецкая дывэрсійная група з чатырох беларусаў. Яны мелі задачу наладзіць у падсавецкай Беларусі нелегальную дзейнасьць, але былі схопленыя МДБ.

  • Цімох Вострыкаў у лістападзе 1955 году разам з Генадзем Касьцюком атрымаў 25 гадоў зьняволеньня. Адбываў пакараньне ў мардоўскіх лягерах, вызвалены ў 1975-м пасьля 23 гадоў няволі. Памёр у Гомлі ў 2007 годзе.
  • Генадзь Касьцюк — паводле рассакрэчаных дакумэнтаў ЦРУ, быў кіраўніком групы і эмісарам ураду БНР. Памёр у зьняволеньні.
  • Міхал Кальніцкі — старшы радыст. Паводле савецкай вэрсіі, забіты падчас затыманьня. Вострыкаў жа сумняваўся, што Кальніцкага сапраўды забілі.
  • Міхал Арцюшэўскі — запасны радыст. Пасьля затрыманьня яго перавэрбавалі, і ад ягонага імя савецкая контравыведка больш як два гады вяла радыёгульню з ЦРУ.

1955 — упершыню выдадзеная Кніга рэкордаў Гінэса.

Смажаньне самага вялікага ў сьвеце драніка, які трапіў у кнігу рэкордаў Гінэса, вёска Сула, Беларусь
Смажаньне самага вялікага ў сьвеце драніка, які трапіў у кнігу рэкордаў Гінэса, вёска Сула, Беларусь

1979 — астраном Мікалай Чарных у Крымскай абсэрваторыі адкрыў астэроід дыямэтрам каля 11 км, які пазьней атрымаў назву (3283) Skorina ў гонар Францішка Скарыны. Ягоная арбіта ляжыць паміж Марсам і Юпітэрам у поясе астэроідаў.

1991 — Малдова абвясьціла незалежнасьць ад СССР. Сёньня ў краіне дзяржаўнае сьвята — Дзень Незалежнасьці.

Маніфэстацыя ў Кішынёве ў падтрымку абвяшчэньня незалежнасьці, 27 жніўня 1991
Маніфэстацыя ў Кішынёве ў падтрымку абвяшчэньня незалежнасьці, 27 жніўня 1991

1999 — у Сафіі зьнесьлі маўзалей камуністычнага кіраўніка Баўгарыі Георгія Дзімітрава, цела якога захоўвалася там да 1990 году. Магутная жалезабэтонная канструкцыя вытрымала некалькі выбухаў, таму знос працягваўся цэлы тыдзень.

2020 — прэзыдэнт Расеі Пуцін заявіў, што на просьбу Лукашэнкі ім сфармаваная рэзэрва з супрацоўнікаў праваахоўных органаў для дапамогі Беларусі пры неабходнасьці.

У гэты дзень нарадзіліся

1770Георг Вільгельм Фрыдрых Гегель, нямецкі філёзаф.

Георг Вільгельм Фрыдрых Гегель
Георг Вільгельм Фрыдрых Гегель

1811Тадэвуш Лада-Заблоцкі, паэт і перакладнік.

1856Іван Франко, украінскі пісьменьнік.

Іван Франко
Іван Франко

1858 Міхаіл Пліс, праваслаўны сьвятар, прыхільнік беларусізацыі царквы.

1860 Карл Чапскі, граф, менскі гарадзкі галава, мэцэнат.

1913 Віктар Жаўняровіч, мастак і опэрны сьпявак, жыў у Францыі.

1924Лявон Мурашка, опэрны сьпявак (бас), лідэр і актыўны ўдзельнік беларускай дыяспары ў Літве. У 1950 — 1988 гадах быў салістам Дзяржаўнага акадэмічнага тэатру опэры і балету Літоўскай ССР. Заслужаны артыст і заслужаны дзяяч мастацтваў Літоўскай ССР.

У памяці

1576Тыцыян, італьянскі мастак.

Тыцыян, аўтапартрэт
Тыцыян, аўтапартрэт

1878 Юзаф Азямблоўскі, мастак-графік і гравёр.

1937 органамі НКВД расстраляныя археолягі Сяргей Дубінскі, Аляксандар Каваленя, Аляксандар Ляўданскi. У гэты дзень разам з археолягамі ў Менску былі расстраляныя настаўнікі і каталіцкія сьвятары, разам больш за 50 чалавек.

Аляксандар Ляўданскі
Аляксандар Ляўданскі

1965Лё Карбюзье, францускі архітэктар швайцарскага паходжаньня, стваральнік архітэктуры інтэрнацыянальнага стылю, мастак і дызайнэр.

Лё Карбюзье
Лё Карбюзье

1977 Уладзімер Шыманец, грамадзкі дзяяч, інжынэр, мастак, міністар фінансаў БНР.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG