Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Алеся Разанава

Алесь Разанаў, 2011 год
Алесь Разанаў, 2011 год

Падзеі 26 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Гэты дзень у гісторыі

1789 — у Францыі была прынятая Дэклярацыя правоў чалавека і грамадзяніна, у якой неад’емнымі правамі чалавека абвяшчаліся свабода асобы, слова, сумленьня, роўнасьць грамадзян перад законам, права на супраціў прыгнёту.

1914 — пачалася бітва пад Танэнбэргам ва Ўсходняй Прусіі, у якой нямецкае войска акружыла і да 30 жніўня амаль цалкам разграміла расейскую армію генэрала Аляксандра Самсонава. Параза стала адной з найцяжэйшых для Расеі ў пачатку Першай сусьветнай вайны.

1915 — нямецкія і аўстра-вугорскія войскі занялі Брэст-Літоўск.

1920 — ратыфікаваная 19-я папраўка да Канстытуцыі ЗША, якая дала права голасу жанчынам.

Ілюстрацыйнае фота. Камала Гарыс, у 2020 годзе выбраная віцэ-прэзыдэнткай ЗША, на сёлетніх выбарах пазмагаецца ўжо за пасаду прэзыдэнта
Ілюстрацыйнае фота. Камала Гарыс, у 2020 годзе выбраная віцэ-прэзыдэнткай ЗША, на сёлетніх выбарах пазмагаецца ўжо за пасаду прэзыдэнта

1933 — бальшавіцкая „рэформа“ беларускага правапісу.

1992 — чэскі і славацкі прэм’ер-міністры, Вацлаў Клаўс і Ўладзімір Мэч'яр, падпісалі дамову аб падзеле Чэхаславаччыны на дзьве асобныя дзяржавы — Чэхію і Славаччыну. Падзел набыў законную моц 1 студзеня 1993 году.

2008 — Расея ў аднабаковым парадку прызнала незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.

У гэты дзень нарадзіліся

1832 Людвік Нарбут, вайсковец, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863–64 гадоў у Беларусі і ў Літве.

1880Гіём Апалінэр, францускі паэт беларускага паходжаньня.

Гіём Апалінэр
Гіём Апалінэр

1892 Сямён Якубчык, беларускі гісторык, дырэктар Гістарычнага музэю ў Менску, ахвяра сталінізму.

1910Маці Тэрэза, каталіцкая манашка альбанскага паходжаньня, вядомая сваёй працай на карысьць бедных і нямоглых у Індыі. У 1979-м ёй прысудзілі Нобэлеўскую прэмію міру, у 2003-м папа Ян Павал ІІ бэатыфікаваў яе, а ў 2016 годзе папа Францішак абвясьціў сьвятой.

Маці Тэрэза
Маці Тэрэза

1914 Хуліё Картасар, аргентынскі пісьменьнік.

Хуліё Картасар
Хуліё Картасар

1935Сьвятлана Клімковіч, беларуская пісьменьніца і перакладніца.

1962 Тацяна Сапач (Дубавец), паэтка, журналістка, удзельніца нацыянальна-культурніцкага руху 1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х – пачатку ХХІ стагодзьдзя. У 2010 годзе загінула ў аўтакатастрофе.

У памяці

1808Ян Непамуцэн Касакоўскі, віленскі біскуп (1798–1808).

1889Аляксандар Гінтаўт-Дзевалтоўскі, рыма-каталіцкі дзяяч, арцыбіскуп магілёўскі.

1903Канстанцін Вераніцын, пісьменьнік, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры, найбольш верагодны аўтар паэмы „Тарас на Парнасе“.

1994Сяргей Новiк-Пяюн, паэт і празаік. Вязень ГУЛАГу.

2001 Валеры Масьлюк, тэатральны рэжысэр, паэт, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.

Валер Масьлюк
Валер Масьлюк

2006Іван Чыгрын, беларускі літаратуразнавец, паэт, крытык.

2013Арлен Кашкурэвіч, народны мастак Беларусі.

Арлен Кашкурэвіч
Арлен Кашкурэвіч

2021Алесь Разанаў, беларускі паэт.

Алесь Разанаў, 2017
Алесь Разанаў, 2017


Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG