«Прыблізна мы разумеем, на які аб’ём яны разьлічваюць ад сёньня да канца зімы. Прыблізна ў іх можа быць 100 балістычных ракетаў у месяц. Але цяпер у іх гэтага яшчэ няма», — сказаў ён.
Зяленскі заявіў, што Ўкраіна працуе над паслабленьнем расейскай ваеннай прамысловасьці. У прыватнасьці, гаворка ідзе пра ўдары па вайсковых аб’ектах і іншыя захады, каб перашкодзіць вытворчасьці балістычных ракетаў.
«Я назваў максымальна страшную лічбу — мы лічым, што гэта 1300 ракетаў. Яны хацелі б мець па 100 балістычных ракетаў у месяц. Таму што іншыя ракеты мы ўжо даволі добра пачалі зьбіваць. Але балістыка — гэта балістыка. Цяпер мы працуем, каб гэтых 1300 не было — каб скараціць гэтую колькасьць», — дадаў ён.
Зяленскі таксама паведаміў, што ўкраінскія вайскоўцы плянуюць апэрацыі, якія павінны перашкодзіць Расеі рэалізаваць пляны ракетных абстрэлаў.
Украіне бракуе ракетаў-перахопнікаў для сыстэмаў MIM-104 Patriot. Гэта адзіная сыстэма ва Ўкраіне, здольная эфэктыўна зьбіваць ракеты «Іскандэр-М», «Кінжал» і «Цыркон», якія ляцяць па балістычнай і квазібалістычнай траекторыях. На фоне дэфіцыту перахопнікаў расейскія войскі ўзмацнілі ракетныя ўдары па Ўкраіне.
Форум