Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі анансаваў прэм’еру на расейскай мове

Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі. Архіўнае фота
Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі. Архіўнае фота

У свой трыццаць пяты сэзон Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі ставіць п’есу Аляксандра Пушкіна на расейскай мове.

Свой юбілей Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі плянуе адзначыць паказам спэктакляў мінулых гадоў, а юбілейная прэм’ера ў сьнеждні 2026 году выйдзе на расейскай мове.

«Дзьверы ў свой юбілей РТБД адчыніць флягманскімі спэктаклямі — прэм’ерамі мінулага сэзону. Гледачы змогуць убачыць лепшыя пастаноўкі, якія ўжо заваявалі любоў публікі. А ў сьнежні 2026 года першай прэм’ерай юбілейнага XXXV сэзону стане спэктакль „Маленькие трагедии“ Аляксандра Пушкіна ў пастаноўцы Сьвятланы Навуменкі», — паведамляецца на сайце тэатру.

Дырэктарка тэатру і аўтарка пастаноўкі Сьвятлана Навуменка назвала «Маленькие трагедии» пярлінай драматургіі, выклікам для тэатру, які «жадае ўзяць гэтую вышыню».

У сацсетках гледачы раскрытыкавалі гэты выпадак пераходу Тэатру беларускай драматургіі на расейскую мову, заўважыў Reform.news.

Пастаноўка на расейскай мове ў РТБД супярэчыць пазыцыі, якую тэатар займаў шмат гадоў. Сярод 28 прафэсійных тэатраў Беларусі ён на гэты момант застаецца адным з трох, якія працуюць выключна на беларускай мове, разам з Купалаўскім тэатрам у Менску і Коласаўскім — у Віцебску.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG