Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 17 жніўня: былога памежніка з Магілёва асудзілі за абразу Лукашэнкі

Аўтамабіль для перавозкі зьняволеных. Архіўнае фота
Аўтамабіль для перавозкі зьняволеных. Архіўнае фота

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

Суд Ленінскага раёну Магілёва прызнаў пэнсіянэра Валянціна Лазоўскага вінаватым паводле часткі 1 артыкула 368 КК — «абраза Лукашэнкі». Валянціну прысудзілі так званую хатнюю хімію, зьвярнула ўвагу «Наша ніва».

Ягонае прозьвішча зьявілася ў так званым ў сьпісе экстрэмістаў МУС Беларусі.

Вядома, што 63-гадовы Валянцін Лазоўскі нарадзіўся ў Бабруйску, жыве ў Магілёве. З 1980 году служыў у памежных войсках.

Чаму гэта важна

У Беларусі жорсткія рэпрэсіі пачаліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, калі па ўсёй краіне прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі іх вынікаў. Пад палітычна матываваны перасьлед трапілі ўдзельнікі пратэстаў, цэлыя прафэсійныя групы і грамадзкія арганізацыі.

Згодна з дасьледаваньнем ініцыятывы BelPol, агульная колькасьць рэпрэсаваных у Беларусі з траўня 2020 году, калі пачалася прэзыдэнцкая выбарчая кампанія, па красавік 2026 году складае ня менш за 500 тысяч.

Паводле зьвестак праваабаронцаў, за кратамі ў Беларусі знаходзяцца больш за 850 палітычных зьняволеных. Кожны месяц такі статус атрымліваюць па 30–50 новых вязьняў.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG