Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча пасьля новай апэрацыі на сэрцы выпісалі зь лякарні

Тадэвуш Кандрусевіч (у цэнтры) на каталіцкім фэсьце ў Будславе ў ліпені 2021 году. Ілюстрацыйнае фота
Тадэвуш Кандрусевіч (у цэнтры) на каталіцкім фэсьце ў Будславе ў ліпені 2021 году. Ілюстрацыйнае фота

Арцыбіскуп-эмэрыт доўгі час знаходзіўся ў лякарні. Аб гэтым стала вядома, калі ён ня змог прыбыць на парафіяльнае сьвята ў Навалукамлі 25 ліпеня.

«Пасьля паляпшэньня стану 80-гадоваму герарху выканалі новую апэрацыю на сэрцы», — паведаміла выданьне catholic.by.

Цяпер Тадэвуш Кандрусевіч знаходзіцца на рэабілітацыі.

Што вядома пра Тадэвуша Кандрусевіча

Тадэвуш Кандрусевіч узначальваў Менска-Магілёўскую архідыяцэзію з 2007 году, у студзені 2021 году папа Рымскі прыняў яго адстаўку. У жніўні 2020 году ўлады Беларусі забаранілі Кандрусевічу ўезд на радзіму. Ён ня раз заклікаў улады спыніць гвалт супраць пратэстоўцаў. У сьнежні 2020 году Кандрусевіч змог вярнуцца ў Беларусь.

12 сакавіка 2025 году Менска-Магілёўская архідыяцэзія Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі паведаміла, што здароўе арцыбіскупа-эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча значна пагоршылася і што герарх мае анкалягічную хваробу.

Тадэвушу Кандрусевічу 80 гадоў. У лютым 2023 году яму зрабілі апэрацыю выдаленьня пухліны, у траўні 2024 году ён перанёс інфаркт і апэрацыю на сэрцы.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG