Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апэратар А1 зьмяняе правілы роўмінгу з Расеяй. Улады ў Менску і Маскве шмат гадоў абяцалі яго скасаваць

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Апэратары зьмяняюць тарыфы на роўмінгавыя спалучэньні з Расеяй. Пра скасаваньне ніхто ня думае.

У кампаніі А1 расказалі, што зьмены будуць дзейнічаць ужо з 17 жніўня. Першы інтэрвал інтэрнэт-трафіку (1-1024 Мб) ацанілі ў 9 рублёў, другі — у 7 рублёў, трэці — у 5 рублёў, чацьвёрты — у 4 рублі, пяты — у 0 рублёў. З шостага па дзясяты — 11,9 рубля, піша Onliner.

На сайце іншага беларускага апэратара — МТС — падобная паслуга пад назвай «Адкрыты інтэрнэт у Расеі» ацэньваецца аналягічна. Першы гігабайт у месяц каштуе 9 рублёў, другі — 7 рублёў і гэтак далей.

У апэратара Life пішуць: калі ў Расеі карыстацца інтэрнэтам без падлучэньня дадатковых пакетаў, з 11 жніўня абновіцца кошт трафіку.

Першы ГБ — кошт мэгабайту 0,0069 рубля (6,9 рубля за гігабайт), другі ГБ — 0,0059 рубля за мэгабайт (5,9 рубля за гігабайт), трэці ГБ — 0,0049 рубля за мэгабайт (4,9 рубля за 0,00 (3,9 рубля за гігабайт), пяты — 0,0029 рубля (2,9 рубля за гігабайт), далей кошт аднаго мэгабайту — 0,9 рубля.

Пляны скасаваць роўмінг паміж Беларусьсю і Расеяй

Шмат гадоў сярод беларускіх і расейскіх чыноўнікаў напярэдадні разнастайных міжурадавых перамоў агучвалася задума цалкам скасаваць усе тарыфы на мабільную сувязь і інтэрнэт-трафік. Аднак па-ранейшаму і тэлефанаваньні, і карыстаньне сецівам абкладаецца дадатковымі зборамі, скасаваньня не адбылося.

Размовы пра скасаваньне роўмінгу паміж апэратарамі абедзьвюх краін пачаліся ў 2017 годзе. Але адбылося гэта ў вельмі абмежаваным выглядзе і толькі ў сакавіку 2025 году. Адпаведны дакумэнт назвалі «Аб стварэньні камфортных тарыфаў для карыстаньня паслугамі сувязі і перадачы дадзеных на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы (скасаваньне роўмінгу ў Саюзнай дзяржаве)».

Падпісалі яго ў сьнежні 2024 году, фактычна карыстацца беларускімі SIM-картамі на тэрыторыі Расеі на новых умовах стала магчыма з 1 сакавіка 2025 году. Пры гэтым чыноўнікі адразу агаварыліся: патэлефанаваць зь Беларусі ў Расею праз мабільны тэлефон паводле ўнутраных тарыфаў ня ўдасца — асобныя расцэнкі на званкі паміж дзяржавамі захаваліся. Тое самае ў адваротным кірунку. Карыстацца пры перасячэньні мяжы сваім беларускім ці расейскім нумарам можна, аднак неабходна выбіраць адпаведнага партнэра свайго апэратара і мець падключаную адпаведную паслугу.

Выканаўчы дырэктар арганізацыі «Таварыства абароны інтэрнэту» Міхаіл Клімароў тлумачыў Свабодзе, што скасаваньне роўмінгу вымагае дадатковага абсталяваньня і тэхнічнага забесьпячэньня. Гэта ня лічачы юрыдычных праблемаў. Якраз гэтыя пытаньні ўлады дзьвюх дзяржаў так і ня могуць разьвязаць.

Нягледзячы на тое, што паўнавартасна скасаваць роўмінг Менск і Масква ня здолелі, гэта не перашкодзіла прапанаваць ідэю скасаваньня роўмінгу ўва ўсёй Эўразійскай эканамічнай прасторы (ЭАЭС). «Справядлівыя тарыфы» плянавалася ўвесьці яшчэ ў першай чвэрці 2025 году, але ў выніку скасаваньне роўмінгу перанесьлі ажно на 2028 год.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG