Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане ў гарах зьніклі двое беларускіх альпіністаў

Горы ў Кіргізстане, ілюстрацыйнае фота
Горы ў Кіргізстане, ілюстрацыйнае фота

Тры чалавекі, двое зь якіх — грамадзяне Беларусі, пасьля ўзыходжання на пік Курумды 4 жніўня перасталі выходзіць на сувязь.

Перад спускам альпіністы зьвязаліся з апэратарам і паведамілі, што гатовыя рухацца ў бок базавага лягера. У прызначаны час група, у складзе якой, акрамя беларусаў, быў таксама грамадзянін Ліітвы, не прыйшла на кантрольны пункт. Дагэтуль невядома, дзе цяпер альпіністы.

Як паведамляе БелТА, быў знойдзены намёт зьніклых, аднак унутры нікога не было.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG