Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 100 гадоў з дня нараджэньня Янкі Запрудніка, шостая гадавіна прэзыдэнцкіх выбараў — 2020

Менск, 9 жніўня 2020 году
Менск, 9 жніўня 2020 году

Падзеі 9 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

9 жніўня 2020 году ў Беларусі адбыліся прэзыдэнцкія выбары. Яны прайшлі ва ўмовах масавых фальсыфікацыяў. Паводле агучаных ЦВК зьвестак, Аляксандар Лукашэнка набраў 80,1%, Сьвятлана Ціханоўская — 10,12%. На шмат якіх участках незалежныя назіральнікі фіксавалі несумненную перавагу Ціханоўскай. Ужо ўвечары 9 жніўня пачаліся масавыя пратэсты і затрыманьні. Апошнія набылі маштаб рэпрэсіяў, якіх не было ў найноўшай гісторыі Беларусі. Вынікі выбараў не прызнала міжнародная супольнасьць.

Рэпрэсіі працягваюцца дагэтуль. Паводле агучаных 6 жніўня 2026 году даных праваабарончага цэнтру «Вясна», з 2020 году сама меней 10 016 чалавек сутыкнуліся з палітычна матываваным крымінальным перасьледам, ня менш за 8670 былі асуджаныя, 37 чалавек адправілі на прымусовае псыхіятрычнае лячэньне.

Таксама ў гэты дзень

1500 ― Маскоўскія войскі ўзялі Таропец у ходзе маскоўска-літоўскай вайны (1500–1503).

1944 ― заснаваны Менскі аўтамабільны завод.

1945 ― адбылося атамнае бамбаваньне Нагасакі авіяцыяй ЗША.

1945 — СССР уступіў у вайну зь Японіяй падчас Другой сусьветнай вайны.

1965 ― Сінгапур аддзяліўся ад Малайзіі і атрымаў незалежнасць.

1974 ― Рычард Ніксан падаў у адстаўку з пасады прэзідэнта ЗША.


Ядзерны «грыб» ад выбуху ядзернай бомбы, Нагасакі, 9 жніўня 1945 году
Ядзерны «грыб» ад выбуху ядзернай бомбы, Нагасакі, 9 жніўня 1945 году

1942 — каля 200 габрэяў уцяклі з гета ў Мірскім замку.

1999Уладзімір Пуцін прызначаны выканаўцам абавязкаў старшыні ўраду Расеі.

У гэты дзень нарадзіліся

1569Лаўрын Бартыліюс, дзяяч каталіцкай царквы, выкладчык у езуіцкіх навучальных установах Вільні і Нясьвіжа, аўтар аскетычных і філязофскіх твораў.

1850 Рудальф Абіхт, нямецкі філёляг-славіст, адзін зь першых дасьледнікаў і папу­ля­ры­за­­тараў беларускай культуры ў Нямеччыне.

1890Максім Бурсевіч, дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі, пэдагог, публіцыст.

1893 Васіль Мачульскі, літаратуразнавец.

1902Панцеляймон Панамарэнка, савецкі дзяржаўны дзяяч, першы сакратар ЦК КП БССР (1938–1947).

1910Ларыса Геніюш, пісьменьніца, дзяячка беларускага адраджэньня, сакратар Рады БНР, зьняволеная ГУЛАГу ў 1948 — 1956 гадах.

Ларыса Геніюш
Ларыса Геніюш

1926 Янка Запруднік, адзін з самых вядомых дзеячоў беларускай дыяспары ў ЗША, гісторык, публіцыст, шматгадовы супрацоўнік Радыё Свабода, сябра Рады БНР.

Янка Запруднік
Янка Запруднік

1936 Яўген Міклашэўскі, паэт, празаік і перакладнік.

1938 Альбіна Сямёнава, літаратурны крытык, пісьменьніца.

1957Сяргей Запрудзкі, мовазнавец.

У памяці

1516 Геранімус Босх, мастак эпохі Паўночнага Адраджэньня XV–XVI стагодзьдзяў (у гэты дзень былі хаўтуры, дакладная дата ягонай сьмерці невядомая).

Карабель дурняў, Геранімус Босх
Карабель дурняў, Геранімус Босх

1856 Флярыян Бохвіц, асьветнік, філёзаф-мараліст, пісьменьнік.

1943 ― памёр Хаім Суцін, францускі мастак паходжаньнем зь Беларусі.

Карціна Хаіма Суціна «Ева»
Карціна Хаіма Суціна «Ева»

1976 Іван Мележ, беларускі пісьменьнік.

Іван Мележ
Іван Мележ

2022 Мікалай Сьлюнькоў, савецкі дзяржаўны дзяяч, першы сакратар ЦК КП Беларусі ў 1983–87.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG