Дата дня
8 жніўня 1926 году нарадзіўся Аляксандар Надсан, беларускі грэка-каталіцкі сьвятар, апостальскі візытатар для беларускіх грэка-католікаў за мяжой, дырэктар Беларускай бібліятэкі і музэю імя Францішка Скарыны ў Лёндане, гісторык, перакладчык.
Таксама ў гэты дзень
1618 — Друя атрымала Магдэбурскае права.
1655 — Вільню захапілі маскоўскія войскі князя Чаркаскага і казакі гетмана Залатарэнкі. Бясчынствы захопнікаў над мірнымі жыхарамі ўражваюць сваім дзікунствам. Вільня гарэла 17 дзён. Пад шаблямі акупантаў і ў агні загінулі тысячы жыхароў. Вялікае мноства майстроў-рамесьнікаў захопнікі пагналі ў Масковію. 11 ліпеня 1660 году войскі Міхала Казімера Паца вызвалілі горад, але маскоўскі гарнізон у віленскіх замках капітуляваў толькі 3 сьнежня 1661 году.
1815 — Напалеон адправіўся ў высылку на выспу Сьвятой Алены.
1919 — польскія войскі занялі Менск.
1925 — у Вільні выйшла беларуская газэта-аднаднёўка «Селянін».
2008 — Расея пачала маштабнае ўварваньне ў Грузію.
У гэты дзень нарадзіліся
1874 — Барыс Жуковіч, гісторык, архівіст.
1912 — Аркадзь Чарнышэвіч, беларускі пісьменьнік.
1940 — Алесь Каралёў, беларускі дэмакратычны актывіст.
1953 — Уладзімер Пракапцоў, мастак, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музэю (1998–2023)
У памяці
1780 — Тадэвуш Рэйтан, пасол ад Наваградзкага ваяводзтва на Сойме Рэчы Паспалітай 1773 году і адзін з найбольш вядомых праціўнікаў узаконеньня першага падзелу дзяржавы.
1976 — Мікалай Лапіцкі, дзеяч беларускай эміграцыі, праваслаўны сьвятар.
1976 — Вячаслаў Селях-Качанскі, беларускі опэрны сьпявак.
1976 — Эдзі Рознэр, джазавы трубач, кампазытар, аранжыроўнік. Заслужаны артыст Беларусі.
1986 — Вісарыён Гарбук, беларускі пісьменьнік.
2007 — Уладзімер Буднік, беларускі кампазытар.
2021 — Алена Васілевіч, пісьменьніца.