Новае злучэньне атрымае нумар 37. Паводле Ільюкевіча, ужо сфармаваныя шэраг вайсковых частак і падразьдзяленьняў, набраны афіцэры і прызваны асабовы склад.
«Ідзе плянавая падрыхтоўка да выкананьня задач паводле прызначэньня. У наступным годзе мы плянуем перадысьлякаваць гэтыя падразьдзяленьні і вайсковыя часткі ў пункт іх пастаяннай дыслякацыі», – сказаў Ільюкевіч у эфіры «ВоенТВ».
Цяпер дэсантны кампанэнт Сілаў спэцыяльных апэрацыяў Беларусі прадстаўлены трыма брыгадамі: 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадай у Віцебску, 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадай у Берасьці і 5-й асобнай брыгадай спэцыяльнага прызначэньня ў Мар’інай Горцы.
У жніўні беларускія дэсантнікі возьмуць удзел у сумесных вучэньнях у Казахстане і Кітаі. У верасьні заплянаваныя тактыка-спэцыяльныя вучэньні разам са 147-м зэнітным ракетным палком, які нядаўна ўвайшоў у склад Сілаў спэцыяльных апэрацыяў.
Акрамя таго, увосень у Беларусі і Расеі павінны адбыцца вучэньні краінаў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ).
Форум