Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія закрыла мяжу зь Беларусьсю

Латыскі памежны слуп на мяжы зь Беларусьсю
Латыскі памежны слуп на мяжы зь Беларусьсю

Латвія, якая часта заяўляе пра мігранцкі ціск зь беларускага боку, часова закрыла мяжу зь Беларусьсю.

Пра гэта заявіў міністар унутраных справаў краіны Яніс Домбрава. Ён сказаў, што гэта адбываецца «з тэхнічных прычынаў».

Палёгкі ня робяць нават сваім грамадзянам, якія цяпер знаходзяцца ў Беларусі. Для вяртаньня ў Латвію міністар прапанаваў ім скарыстацца іншымі маршрутамі.

Апошнім часам узаеміны дзьвюх дзяржаў зноў істотна пагоршыліся. 15 ліпеня ўлады Латвіі заявілі, што памежнікі краіны ўжо 111 дзён запар фіксуюць спробы нелегальнага пераходу мяжы мігрантамі, якіх Беларусь трымае на сваёй тэрыторыі і не перашкаджае ім штурмаваць мяжу з Эўразьвязам.

За тры дні да таго начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі Гунтыс Пуятс зрабіў выснову, што Латвія стала мэтай №1 у гібрыднай вайне, якую вядзе Лукашэнка супраць Эўразьвязу.

Пасьля гэтага Генэральная пракуратура Латвіі завяла крымінальную справу супраць службовых асобаў Памежнага камітэту Беларусі.

Парлямэнт Латвіі 23 ліпеня ў канчатковым чытаньні прыняў папраўкі да закону аб падтрымцы цывільных асоб Украіны. У закон уваходзяць і новыя абмежаваньні супраць Беларусі.

Зьмяненьні прадугледжваюць забарону на імпарт зь Беларусі і Расеі шэрагу прамысловых тавараў — кніг, газэт, відэагульняў, спартовых тавараў, цацак, адзеньня і абутку. Канчатковы пералік зацьвердзіць Кабінэт міністраў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG