«Вельмі шмат людзей было звольнена па палітычных прычынах і яны атрымалі фактычна забарону на прафэсію. І праблема дэфіцыту кадраў не перашкодзіла таму, каб гэтыя „чорныя сьпісы“ працягвалі працаваць.
Людзей не бяруць на працу толькі таму, што яны былі звольненыя з палітычных прычынаў, у іх была адміністрацыйная справа і гэтак далей...
Гэта сур’ёзная праблема сярод настаўнікаў, выкладчыкаў, вузкіх спэцыялістаў, у тым ліку інжынэрных спэцыяльнасьцяў, напрыклад, на „Гродна-Азоце“ ці ў Мінскім мэтрапалітэне. Там, дзе былі масавыя звальненьні ў сувязі з пратэстамі, з заклікамі супраць гвалту.
Гэтыя людзі ня могуць уладкавацца назад на сваё месца працы ці па сваім профілі, таму што існуе „забарона на прафэсію“. Аб маштабе гэтай праблемы мы практычна нічога ня ведаем, а яна носіць агульнанацыянальны характар».
00:00 Тры сотні затрыманых на Віцебшчыне: што адбываецца
03:18 МУС пачынае сачыць за настроямі ў чатах
06:42 Беларусы не вітаюць працоўных мігрантаў: тры прычыны
27:47 Удары па Wildberries: як гэта закране Беларусь
36:40 Хто хоча судзіць Лукашэнку
40:18 Беларусаў могуць прызнаць героямі Ўкраіны
Форум