Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 5 гадоў таму бягуха Крысьціна Ціманоўская адмовілася вяртацца ў Беларусь з Алімпіяды ў Токіё

Крысьціна Ціманоўская
Крысьціна Ціманоўская

Падзеі 1 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

31 ліпеня 2021 — удзельніца Алімпійскіх гульняў у Токіё Крысьціна Ціманоўская заявіла, што яе спрабавалі сілай вывезьці ў Беларусь і адмовілася ад пасадкі на самалёт. Бягуху выключылі з алімпійскай каманды пасьля таго, як яна выступіла з крытыкай трэнэрскага складу. Яе ўключылі ў эстафэту 4×400 мэтраў, хаця на Алімпіядзе яна рыхтавалася выступіць у бегу на 100 і 200 мэтраў. Ціманоўская заявіла, што ніколі ня бегала дыстанцыю, на якую яе без папярэджаньня выстаўляе трэнэрскі штаб.

Цяпер Ціманоўская выступае за Польшчу і ўваходзіць у галоўную жаночую бегавую каманду гэтай краіны.

Гэты дзень у гісторыі

1514 — армія Маскоўскай дзяржавы пасьля трэцяй аблогі ўзяла Смаленск.

1914 — Нямеччына абвясьціла вайну Расеі, так пачала разгарацца Першая сусьветная вайна.

Імпэратары Расейскай і Нямецкай імпэрыяў Мікалай II і Вільгельм II
Імпэратары Расейскай і Нямецкай імпэрыяў Мікалай II і Вільгельм II

1920 — Чырвоная Армія заняла Берасьце.

1937 — ува ўнутраным двары Менскай турмы НКВД спалілі некалькі дзясяткаў тысяч рукапісаў ненадрукаваных твораў беларускіх пісьменьнікаў, якія не прайшлі цэнзуру.

1943 — нямецкія карнікі расстралялі 11 наваградзкіх пакутніц ва ўрочышчы Батароўка каля Наваградку.

11 манашак ордэну сёстраў Сьвятой сям'і з Назарэту зьвярнуліся да гестапа, каб ахвяраваць сваё жыцьцё наўзамен 120 арыштаваных і прызначаных да расстрэлу асобаў. Кару сьмерці для 120 ахвяраў замянілі на працу ў Нямеччыне (вывезьлі 24 ліпеня, а некаторых нават вызвалілі). Усе яны перажылі вайну. Сёстраў жа нечакана арыштавалі 31 ліпеня, а на наступны дзень без суду і выраку расстралялі. Іх бэатыфікаваў папа Ян Павал II 5 сакавіка 2000 году.

1944 — у Польшчы пачалося Варшаўскае паўстаньне супраць нацысцкай акупацыі. Меркавалася, што баі будуць працягвацца некалькі дзён да прыходу Чырвонай Арміі. Дзеля перамоваў з Ёсіфам Сталіным у Маскву прыбыў прэм’ер польскага ўраду ў выгнаньні Станіслаў Мікалайчык.

Сталін узамен на савецкую дапамогу варшаўскім паўстанцам прапанаваў Мікалайчыку зьліць яго ўрад з савецкім марыянэткавым урадам — Польскім камітэтам нацыянальнага вызваленьня (ПКНВ) — створаным у занятым Чырвонай Арміяй Любліне 20 ліпеня 1944 году. Калі Мікалайчык адмовіўся падпарадкавацца ПКНВ, Сталін аддаў загад спыніць наступальныя дзеяньні ў раёне Варшавы.

2 кастрычніка паўстанцы капітулявалі. 17 студзеня 1945 году, амаль праз паўгода пасьля пачатку Варшаўскага паўстаньня, Чырвоная Армія ўвайшла ў пусты і зьнішчаны горад на левым беразе Віслы.

2001 — Азэрбайджан перайшоў з кірыліцы на лацінскі альфабэт, каб зьменшыць расейскі ўплыў на азэрбайджанскую культуру.

У гэты дзень нарадзіліся

1520Жыгімонт ІІ Аўгуст, вялікі князь літоўскі і кароль польскі (1548–1572).

1912 Янка Ролсан (сапр. прозьвішча Гадзіцкі), дзеяч эміграцыі ў Аўстраліі.

1920 Васіль Бандарчык, этнограф.

1921Уладзімер Урбановіч, краязнавец, этнограф, фальклярыст, культуроляг.

1923Мікола Грынчык, літаратуразнавец, крытык, фальклярыст.

1989Раман Бандарэнка, мастак, удзельнік пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году. Рамана пабілі невядомыя, якія зразалі бел-чырвона-белыя стужкі ў двары дому па вуліцы Чарвякова ў Менску, як мяркуецца, сілавікі, 11 лістапада 2020 году. Памёр ён у шпіталі на наступны дзень, 12 лістапада.

Сярод прысутных падчас нападу 11 лістапада 2020 году на запісах з камэраў назіраньня пазналі экс-кіраўніка Фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітрыя Баскава, неаднаразовага чэмпіёна сьвету ў тайскім боксе і кікбоксінгу Дзьмітрыя Шакуту і прэс-сакратарку Лукашэнкі Натальлю Эйсмант.

У Вільні ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі. Фотагалерэя

Удзельнікі акцыі памяці Рамана Бандарэнкі каля беларускай амбасады ў Вільні. 12 лістапада 2024 
1/11 Удзельнікі акцыі памяці Рамана Бандарэнкі каля беларускай амбасады ў Вільні. 12 лістапада 2024 
12 лістапада беларусы ў Вільні ўсклалі кветкі і запалілі зьнічы каля беларускай амбасады ў памяць Рамана Бандарэнку.
Сьвечкі і кветкі каля партрэта Рамана Бандарэнкі ля беларускай амбасады ў Вільні
2/11 Сьвечкі і кветкі каля партрэта Рамана Бандарэнкі ля беларускай амбасады ў Вільні
12 лістапада беларусы ў Вільні ўсклалі кветкі і запалілі зьнічы каля беларускай амбасады ў памяць Рамана Бандарэнку.
Удзельнікі акцыі з партрэтам Рамана Бандарэнкі
3/11 Удзельнікі акцыі з партрэтам Рамана Бандарэнкі
12 лістапада беларусы ў Вільні ўсклалі кветкі і запалілі зьнічы каля беларускай амбасады ў памяць Рамана Бандарэнку.
4/11
12 лістапада беларусы ў Вільні ўсклалі кветкі і запалілі зьнічы каля беларускай амбасады ў памяць Рамана Бандарэнку.
5/11
12 лістапада беларусы ў Вільні ўсклалі кветкі і запалілі зьнічы каля беларускай амбасады ў памяць Рамана Бандарэнку.
6/11
12 лістапада беларусы ў Вільні ўсклалі кветкі і запалілі зьнічы каля беларускай амбасады ў памяць Рамана Бандарэнку.
Былая палітзьняволеная Ася Булыбенка<br />
&nbsp;
7/11 Былая палітзьняволеная Ася Булыбенка
 
12 лістапада беларусы ў Вільні ўсклалі кветкі і запалілі зьнічы каля беларускай амбасады ў памяць Рамана Бандарэнку.
8/11
12 лістапада беларусы ў Вільні ўсклалі кветкі і запалілі зьнічы каля беларускай амбасады ў памяць Рамана Бандарэнку.
9/11
12 лістапада беларусы ў Вільні ўсклалі кветкі і запалілі зьнічы каля беларускай амбасады ў памяць Рамана Бандарэнку.
10/11
12 лістапада беларусы ў Вільні ўсклалі кветкі і запалілі зьнічы каля беларускай амбасады ў памяць Рамана Бандарэнку.
11/11
12 лістапада беларусы ў Вільні ўсклалі кветкі і запалілі зьнічы каля беларускай амбасады ў памяць Рамана Бандарэнку.
Previous slide
Next slide

У памяці

1861 Ігнат Ходзька, пісьменьнік, мэмуарыст.

1993 Сямён Дрэчын, артыст балета, балетмайстар, народны артыст Беларусі.

1994 Восіп Блізьнюк, удзельнік антысавецкага падпольнага вучнёўскага руху ў Смаргоні, вязень савецкіх канцлягераў.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG