Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 65 гадоў таму Шацілкі пераназвалі ў Сьветлагорск

Помнік першаму жыхару — Раману Шацілу ў Шацілках, цяперашнім Сьветлагорску
Помнік першаму жыхару — Раману Шацілу ў Шацілках, цяперашнім Сьветлагорску

Падзеі 29 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

1961 — гарадзкі пасёлак Шацілкі (Шацілавічы) пераўтвораны ў горад Сьветлагорск, Парыцкі раён перайменаваны ў Сьветлагорскі. У горадзе ёсьць помнік Раману Шацілу. Гэта першы жыхар Шацілавічаў, вядомы паводле пісьмовай крыніцы (1560 год), меў у карыстаньні маёнтак Шацілінскі Востраў.

Яшчэ ў 1980-я мясцовая гістарычна-культурная суполка «Поўня» зьвярталася да камуністаў з просьбай вярнуць Сьветлагорску гістарычную назву, але прапанову адкінулі.

Сьветлагорск — не ўнікальная назва. Такі ж горад ёсьць у Калінінградзкай вобласьці Расеі. І там гэта таксама прыдуманая камуністамі назва, бо да 1947 году ён называўся Раўшэн.

Зь беларускага Сьветлагорску паходзіць шмат вядомых асобаў, а найбольш знаны — нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі.

Таксама ў гэты дзень

1794 — Бітва пад Салатамі (цяпер Saločiai, мястэчка на 600 жыхароў у Літве каля мяжы з Латвіяй), у якой вызвольнае войска ВКЛ пад камандай Рамуальда Гедройця разьбіла расейцаў князя Галіцына.

1921 Адольф Гітлер робіцца лідэрам Нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі Нямеччыны.

1939 — Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэньне перайменаваць горад Менск у Мінск.

Замена назвы на Мінск адбылася падчас кампаніі моўнай русыфікацыі і тэрору супраць нацыянальнай інтэлігенцыі. Ніякіх мовазнаўчых ці гістарычных аргумэнтаў пастанова Вярхоўнага Савету не зьмяшчала. Гэта было вяртаньне да расейскае назвы, якую ў сваю чаргу расейская імпэрская адміністрацыя пасьля анэксіі Беларусі ўзяла з польскае мовы.

Як Менск стаў Мінскам. Факты, песьні і падкасы

1957 — набыў моц статут Міжнароднага агенцтва ядзернай энэргіі (МАГАТЭ).

1965 — у Менску, у парку імя Максіма Горкага адчынены плянэтарый.

1968 — папа Рымскі Павал VI у энцыкліцы «Humanae Vitae» («Чалавечае жыцьцё») забараніў каталікам усе штучныя мэтады кантролю за нараджальнасьцю.

2020 — супрацоўнікі сілавых органаў Беларусі затрымалі пад Менскам 33 баевікоў расейскай прыватнай кампаніі „Вагнэр“. Іх перадалі ў Расею, акрамя аднаго грамадзяніна Беларусі.

2023 — ад 10-й ранку да 10-й вечара на YouTube-пляцоўках праходзіў усебеларускі онлайн-маратон салідарнасьці „Нам ня ўсё адно!“. Яго мэтай быў збор сродкаў для палітычных зьняволеных і іх сем’яў. Падчас маратону атрымалася сабраць каля 575 тысяч эўра.

У гэты дзень нарадзіліся

1805Алексіс дэ Таквіль, францускі пісьменьнік, гісторык і сацыёляг.

Алексіс дэ Таквіль
Алексіс дэ Таквіль

1883Бэніта Мусаліні, італьянскі палітычны дзеяч, стваральнік фашызму, кіраўнік Італіі ў 1922–1943 гадох.

1888 Уладзімір Зварыкін, расейскі і амэрыканскі інжынэр, вынаходнік тэлевізіі.

Уладзімір Зварыкін
Уладзімір Зварыкін

1908 Юрка Лявонны, беларускі паэт.

Юрка Лявонны. 1920-я гг. (фота перададзенае Віктарам Жыбулем)
Юрка Лявонны. 1920-я гг. (фота перададзенае Віктарам Жыбулем)

1937Веньямiн Бурковiч, цымбаліст, саліст Белдзяржфілярмоніі.

У памяці

1856Робэрт Шуман, нямецкі кампазытар і піяніст.

1890Вінсэнт ван Гог, галяндзкі мастак (скончыў жыцьцё самагубствам).

Вінсэнт ван Гог, «Прагулка вязьняў» (1890)
Вінсэнт ван Гог, «Прагулка вязьняў» (1890)

1938 — на палігоне пад Масквой расстраляны Вiльгельм Кнорын, бальшавік латыскага паходжаньня, які ў 1920-х быў фактычным кіраўніком Беларусі. У 1918 годзе ён пісаў, што беларусы «не зьяўляюцца нацыяй», а іхныя адметнасьці павінны быць зьнішчаныя. У Менску дагэтуль ёсьць вуліца ягонага імя.

2004Язэп Юхо, юрыст, гісторык, прафэсар, заснавальнік беларускай навуковай школы гісторыі дзяржавы і права, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х – пачатку ХХІ стагодзьдзя.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG