Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 112 гадоў ад пачатку Першай усясьветнай вайны

28 ліпеня 1914 году Аўстра-Вугоршчына абвясьціла вайну Сэрбіі, што стала пачаткам Першай усясьветнай вайны
28 ліпеня 1914 году Аўстра-Вугоршчына абвясьціла вайну Сэрбіі, што стала пачаткам Першай усясьветнай вайны

Падзеі 28 ліпеня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1586 — у Ангельшчыну з Амэрыкі ўпершыню завезьлі бульбу.

1914 — Аўстра-Вугоршчына абвясьціла вайну Сэрбіі, што паклала пачатак Першай усясьветнай вайне.

1944 — ад нацысцкай акупацыі вызвалена Берасьце.

1989 — Вярхоўны Савет Латвійскай ССР абвясьціў сувэрэнітэт Латвіі.

2000 — у Катыні ўрачыста адкрыты мэмарыял памяці польскіх і расейскіх ахвяраў НКВД.

2021 — Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з прэзыдэнтам ЗША Джонам Байдэнам у Белым доме.

У гэты дзень нарадзіліся

1676 — Дамінік Рудніцкі, польскі і беларускі паэт, аўтар мэтафарычных жартоўных балядаў.

1812 Юзаф Ігнацы Крашэўскі, польскі пісьменьнік беларускага паходжаньня, аўтар найбольшай колькасьці выдадзеных кніг у гісторыі польскай літаратуры. На беларускую мову яго творы перакладалі Пятро Бітэль, Васіль Сёмуха, Міхась Кенька.

1912 Гаўрыла Верасаў, беларускі шахматыст, міжнародны майстар, вынаходнік дэбюту Верасава.

1943 Рычард Райт, клявішнік гурту Pink Floyd.

У памяці

1741Антоніё Вівальдзі, італьянскі кампазытар.

1750Ёган Сэбастыян Бах, нямецкі кампазытар.

1863 — у Рагачове расстраляны Тамаш Грыневіч, стваральнік вызвольнага паўстанцкага атраду і паэт, якога Ўладзімер Караткевіч уважаў за свайго продка і гісторыю якога апісаў у апавяданьні „Паром на бурнай рацэ“. Меў 46 гадоў. У цэнтры Рагачова ў памяць пра Грыневіча пастаўленыя памятны крыж і валун.

1897Янка Лучына, беларускі паэт.

1920Алесь Гарун, беларускі пісьменьнік, дзяяч нацыянальнага руху.

1977 Леў Гарошка, беларускі рэлігійны дзяяч і навуковец, галоўны рэдактар часопіса «Божым шляхам», архімандрыт грэка-каталіцкай царквы.

Барыс Кіт і айцец Леў Гарошка. Парыж, 1958
Барыс Кіт і айцец Леў Гарошка. Парыж, 1958

1984Зіновій Бабій, опэрны сьпявак, народны артыст Беларусі.

1997Лявон Луцкевіч, беларускі грамадзкі і культурны дзяяч, пэдагог, мэмуарыст. Сын Антона Луцкевіча

Вільня, «Лясная хатка». Зьлева направа: Лявон Луцкевіч, Анатоль Сідарэвіч, Сяргей Дубавец, Зоська Верас. Пачатак 1980-х.
Вільня, «Лясная хатка». Зьлева направа: Лявон Луцкевіч, Анатоль Сідарэвіч, Сяргей Дубавец, Зоська Верас. Пачатак 1980-х.


Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG