Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень нараджэньня мовазнаўцы Зьмітра Саўкі і пісьменьніка Ўладзімера Варавы

Зьміцер Саўка, 2013 год
Зьміцер Саўка, 2013 год

Падзеі 26 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1097 — у «Аповесьці мінулых гадоў» упершыню згадваецца горад Пінск.

Пінск, 1910–1939, вуліца Кіеўская, цяпер імя Леніна
Пінск, 1910–1939, вуліца Кіеўская, цяпер імя Леніна

1410 — войскі Польшчы і ВКЛ пачалі аблогу Марыенбургу (цяпер Мальбарк, Польшча) — сталіцы Тэўтонскага ордэну. Камэндант Генрых фон Пляўэн здолеў утрымаць абарону крэпасці і выратаваў ордэн ад татальнага зьнішчэньня пасьля разгрому пад Грунвальдам.

1492 — у віленскай катэдры адбылася цырымонія ўзьвядзеньня Аляксандра Ягайлавіча на велікакняскі сталец ВКЛ. Магнаты заклікалі яго кіраваць краінай «паводле літоўскіх звычаяў і прыкладу Вітаўта», каб падкрэсьліць незалежнасьць дзяржавы.

1511 — Наваградак атрымаў Магдэбурскае права.

Наваградак (гравюра 1863 г.)
Наваградак (гравюра 1863 г.)

1956 — прэзыдэнт Эгіпту Гамаль Абдэль Насэр абвясьціў нацыяналізацыю Суэцкага каналу.

1997 — арыштаваныя журналісты Дзьмітры Завадзкі і Павал Шарамет.

1997 — у Менску адкрыўся Другі зьезд беларусаў сьвету.

2024 — у Парыжы адкрыліся XXXIII летнія Алімпійскія гульні.

У гэты дзень нарадзіліся

1856 Бэрнард Шоў, брытанскі і ірляндзкі драматург.

1859Генрык Вейсенгоф, мастак.

1875Карл Густаў Юнг, швайцарскі псыхааналітык.

1896Уладзімер Варава, беларускі пісьменьнік і журналіст.

1948 Уладзімер Плешчанка, інжынэр, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Уладзімер Плешчанка
Уладзімер Плешчанка

1949 Марыя Мацюкевіч, беларуская настаўніца.

1965Зьміцер Саўка, беларускі філёляг і мовазнаўца, адзін з аўтараў сучаснай нармалізацыі беларускага клясычнага правапісу (2005).

У памяці

1931 —​ Міхал Пятроўскі, беларускі хадэцкі дзяяч, каталіцкі сьвятар, прыхільнік беларусізацыі Касьцёлу ў Беларусі.

1933 Францішак Грынкевіч, ксёндз, беларускі каталіцкі дзяяч.

1984Васіль Барысенка, літаратуразнаўца.


Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG