Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці гісторыка Ігната Даніловіча

Фрагмэнт Статуту ВКЛ 1529 году, навуковае выданьне па якім падрыхтаваў Ігнат Даніловіч. Ілюстрацыйнае фота
Фрагмэнт Статуту ВКЛ 1529 году, навуковае выданьне па якім падрыхтаваў Ігнат Даніловіч. Ілюстрацыйнае фота

Падзеі 12 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

12 ліпеня 1788 году памёр Ігнат Даніловіч, беларускі ўніяцкі і праваслаўны сьвятар, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту, правазнаўца і гісторык. Падрыхтаваў першае навуковае выданьне Статуту ВКЛ 1529 году. Разам з прафэсарам Віленскага ўнівэрсытэту Міхалам Баброўскім у бібліятэцы Супрасьлеўскага манастыра адкрыў гэтак званы Літоўскі летапіс 1446 году.

Гэты дзень у гісторыі

1863 — апошні бой паўстанцаў Рамуальда Траўгута з расейскімі вайскоўцамі ў Калодным на Століншчыне.

1920 — РСФСР паводле Маскоўскай дамовы прызнала Літоўскую Рэспубліку, у прыватнасьці яе права на Вільню.

1940 — у Вільні выйшаў апошні нумар газэты „Крыніца“ (таксама выходзіла як «Беларуская крыніца»), якую выдавала беларуская хрысьціянская дэмакратыя.

1971 — у Пітсбургу на канцэрце ўпершыню ўжывую выканалі рок-опэру Jesus Christ Superstar. Паўнавартасная тэатральная пастаноўка дэбютавала на Брадвэі толькі праз тры месяцы.

1988 — абласны савет Нагорнага Карабаху абвясьціў аб выхадзе вобласьці са складу Азэрбайджану.

2006 — пачатак ізраільска-лібанскай вайны.

2023 — Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з Джо Байдэнам у Вільні.

У гэты дзень нарадзіліся

100 да н.э. — Гай Юліюс Цэзар, выбітны рымскі палкаводзец, палітычны дзеяч і дыктатар Рымскай рэспублікі.

1904 — Алеся Александровіч, беларуская літаратуразнаўца і пэдагог.

1916 — Лаўрэнці Абэцэдарскі, беларускі гісторык.

1920 — Ядвіга Раманоўская, беларускі арганізатар музэйнай справы, захавальніца літаратурнай і архіўнай спадчыны Я. Купалы.

1958 — Павал Лойка, гісторык, які быў аўтарам першых у незалежнай Беларусі падручнікаў гісторыі.

1884 — Амэдэо Мадыльяні, італьянскі мастак.

1904 — Пабла Нэруда, чылійскі паэт.

Пабла Нэруда
Пабла Нэруда

1970 — Ірына Слаўнікава, журналістка, былая супрацоўніца «Белсату». Ірына Слаўнікава асуджаная на 5 гадоў калёніі за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак» і «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім». Ёй далі на год больш, чым прасіў пракурор. Яе вызвалілі 11 верасьня 2025 году паводле дамоўленасьцяў з ЗША.

Ірына Слаўнікава пасьля вызваленьня
Ірына Слаўнікава пасьля вызваленьня

У памяці

1536 — Эразм Ратэрдамскі, галяндзкі пісьменьнік і філёзаф.

1586 — Міхал Гарабурда, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, дыплямат, адзін з кіраўнікоў праваслаўнай партыі ў ВКЛ.

1843 — Ігнат Даніловіч, дасьледчык гісторыі ВКЛ, гісторык права, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту.

2013 — Кастусь Харашэвіч, мастак-жывапісец, гадаванец Саюзу мастакоў Беларусі, адзін з пляяды стваральнікаў вобразу Маладэчна як гораду мастакоў. Напісаў кнігу ўспамінаў «Зьведанае і перажытае».

2013 — на 42-м годзе жыцьця памёр беларускі бард і грамадзкі актывіст Ігар Сімбіроў з Асіповічаў.

2014 — Валерыя Навадворская, расейская палітычная дзяячка, дысыдэнтка, праваабаронца, ураджэнка Беларусі.

Валерыя Навадворская зь юнацтва была актыўнай удзельніцай савецкага дысыдэнцкага руху. У 1969 годзе, калі ёй было ўсяго 19 гадоў, Навадворскую судзілі з абвінавачаньнем у антысавецкай агітацыі, а потым накіравалі на прымусовае лячэньне ў псыхіятрычную клініку. У савецкі пэрыяд Навадворскую некалькі разоў судзілі і 17 разоў арыштоўвалі.

Валерыя Навадворская
Валерыя Навадворская



Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG