Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прапанаваў працоўным мігрантам з Узбэкістану прыяжджаць зь сем’ямі

Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з прэзыдэнтам Узбэкістану  Шаўкатам Мірзіёевым.  Менск, 9 ліпеня 2026
Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з прэзыдэнтам Узбэкістану Шаўкатам Мірзіёевым. Менск, 9 ліпеня 2026

Прыяжджаць у Беларусь зь семʼямі прапанаваў працоўным мігрантам з Узбэкістану Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся 9 ліпеня ў Менску з прэзыдэнтам гэтай краіны Шаўкатам Мірзіёевым.

Беларусі «патрэбныя людзі і пажадана з Узбэкістану», заявіў Аляксандар Лукашэнка, вітаючы гасьцей з Узбэкістану, перадае Позірк.

«У нас узбэкаў любяць, таму, перш чым пакістанцы, хачу, каб вашыя людзі да нас прыяжджалі семʼямі. У сельскай гаспадарцы мы даем жыльлё, бясплатную адукацыю, ахову здароўя — як нашым беларусам умовы. У горадзе трэба трошкі пачакаць, і жыльлё будзе», — заявіў Лукашэнка.

Раней, падчас сустрэчы з прэм’ер-міністрам Пакістану Шабхазам Шарыфам у красавіку 2025 году, Лукашэнка прапаноўваў аналягічную схему ён для рабочых з Пакістану. Гаворка ішла пра тое, што Беларусь можа прыняць 100-150 тысяч рабочых з Пакістану.

«Нараджаць ня хочам і працуем зь лянцой. А разьвівацца хочам, зарплату хочам, каб краіна квітнела і была незалежнай. Так усё з эканомікі. А без працоўных рэсурсаў нічога ня будзе», — сказаў тады Лукашэнка аб праблеме недахопу працоўных.

Чаму гэта важна

Беларусь сутыкаецца з вострым дэфіцытам кадраў. Фактычнае беспрацоўе зьнізілася да гістарычнага мінімуму. Банк вакансій налічвае дзясяткі тысяч прапаноў, асабліва ў прамысловасьці, будаўніцтве і мэдыцыне.

Гэта выклікана дэмаграфічнай сытуацыяй і міграцыяй беларусаў за межы краіны, як парцоўнай гэтак і паліытчнай. Сотні іысяч беларусаў вымушанывя былі ўцячы ад перасьледу паводле паліытчных пырчын.

У выніку Лукашэнка прапаноўвае займаць працоўныя месцы мігрантам з азіяцкіх краін.

Міграцыйная дамова з Пакістанам

11 красавіка 2025 году Аляксандар Лукашэнка па выніках сустрэчы ў Менску з кіраўніком ураду Пакістану Шахбазам Шарыфам заявіў, што краіны дамовіліся выпрацаваць мэханізм прыезду ў Беларусь пакістанскіх працоўных мігрантаў. Паводле яго слоў, Беларусь гатовая прыняць 100–150 тысяч чалавек. Гэтыя пляны выклікалі неадназначную рэакцыю ў грамадзтве, якая, у сваю чаргу, выклікала раздражненьне ўладаў. Былі нават затрыманьні тых, хто крытычна ацэньваў падобныя пэрспэктывы.

Мэмарандум падпісалі 27 жніўня 2025 году. Ён прадугледжвае, што чальцы сямей працоўных мігрантаў будуць мець права на ўезд і знаходжаньне ў Беларусі на тэрмін дзеяньня спэцыяльнага дазволу і дазволу на працу, што атрымаў іхны сваяк.

Зь беларускага боку апэратарамі будуць Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, а з пакістанскага — Міністэрства ў справах пакістанцаў, якія жывуць за мяжой, і па разьвіцьці чалавечых рэсурсаў.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG