Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 80 гадоў Уладзімеру Някляеву

Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў

Падзеі 9 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Дата дня

9 ліпеня 1946 году ў Смаргонях нарадзіўся Ўладзімер Някляеў, беларускі паэт, празаік і грамадзка-палітычны дзяяч, ляўрэат шэрагу прафэсійных і дзяржаўных узнагародаў за літаратурную дзейнасьць.

Працаваў журналістам, літаратурным работнікам. Жыў у эміграцыі ў Польшчы і Фінляндыі, затым вяртаўся ў Беларусь, цяпер зноў у эміграцыі. У 2010 годзе вылучаўся ў прэзыдэнты Беларусі. Стаў ахвярай сілавога нападу ў дзень выбараў.

У час новай эміграцыі выдаў зборнік вершаў «Без Айчыны. Кніга турмы і замежжа».

Гэты дзень у гісторыі

1357 — у Празе закладзены Карлаў мост.

Карлаў мост у Празе
Карлаў мост у Празе

1807 — у Тыльзыце падпісаная мірная дамова паміж Францыяй і Прусіяй, паводле якой прускія землі — Беласток і ваколіцы, населеныя пераважна беларусамі, — аддалі Расеі. (Дарэчы, Тыльзыт з 1946 году — горад Савецк Калінінградзкай вобласьці).

1810 — Напалеон далучыў Каралеўства Галяндыя да Францускай імпэрыі.

1816 — Злучаныя правінцыі Паўднёвай Амэрыкі, будучая Аргентына, абвясьцілі незалежнасьць ад Гішпаніі.

1906— у вёсцы Мікалаеўшчына адбыўся нелегальны настаўніцкі зьезд, разагнаны паліцыяй. За ўдзел у ім звольнілі 13 настаўнікаў, сярод іх Кастуся Міцкевіча (Якуба Коласа) і Івана Фёдарава (Янку Маўра).

Якуб Колас
Якуб Колас

1920 — у Менску выйшаў апошні нумар штодзённай газэты «Беларусь». Разам са спыненьнем газэты разьвеяліся і ілюзіі адраджэнцаў наконт свабоднага разьвіцьця беларушчыны пад савецкай уладай.

1955 — у Менску адкрылася Дзіцячая чыгунка.

Вакзал дзіцячай чыгункі, Менск
Вакзал дзіцячай чыгункі, Менск

1997 — Украіна падпісала дамову аб супрацоўніцтве з NATO.

2011 — Паўднёвы Судан стаў незалежнай дзяржавай, выйшаўшы са складу Судану.

У гэты дзень нарадзіліся

1834 Ян Нэруда, чэскі пісьменьнік.

1883Аляксандар Дубах, савецкі акадэмік, які распачаў мэліярацыю беларускіх балот.

1894 Пётра Капіца, савецкі фізык, акадэмік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі (1978).

1904Людміла Краскоўская, славацкая гісторык і археоляг беларускага паходжаньня, дачка Івана Краскоўскага.

1930Чэслаў Сенюх, літаратар і перакладнік беларускай літаратуры на польскую мову.

1933 Элем Клімаў, савецкі кінарэжысэр. У 1985-м зьняў фільм «Ідзі і глядзі» паводле сцэнару Алеся Адамовіча. Здымкі адбываліся ў Бярэзінскім запаведніку на тэрыторыі Віцебскай вобласьці. Паводле вэрсіі часопіса Time Out, фільм — найлепшая кінастужка пра Другую ўсясьветную вайну.

1938 Лія Ахеджакава, расейская акторка тэатру і кіно.

Лія Ахеджакава, 2013 год
Лія Ахеджакава, 2013 год

1940 Сева Наўгародцаў, музычны камэнтатар расейскай службы BBC.

Сева Наўгародцаў
Сева Наўгародцаў

1946Уладзімер Някляеў, беларускі паэт, празаік і грамадзка-палітычны дзяяч, ляўрэат шэрагу прафэсійных і дзяржаўных узнагародаў за літаратурную дзейнасьць.

1954 Сьвятлана Гарбунова, скульптарка (помнік Сымону Буднаму ў Нясьвіжы).

1956 Том Гэнкс, амэрыканскі актор і прадусар.

Том Гэнкс, 2023
Том Гэнкс, 2023

У памяці

1441 Ян ван Эйк, галяндзкі мастак.

Ян ван Эйк, «Партрэт Джавані Арнальфіні і ягонай жонкі» (1434).
Ян ван Эйк, «Партрэт Джавані Арнальфіні і ягонай жонкі» (1434).

1677 Ангелюс Сылезіюс, нямецкі паэт-містык.

1947Люцыян Жалігоўскі, польскі вайсковы і палітычны дзяяч, генэрал.

Генэрал Люцыян Жалігоўскі ў Вільні, 1920
Генэрал Люцыян Жалігоўскі ў Вільні, 1920

1996 Сяргей Курохін, расейскі музыка-авангардыст, кампазытар, рок-піяніст, мастак і рэжысэр, стваральнік і кіраўнік групы «Поп-механика».

Сяргей Курохін
Сяргей Курохін


Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG