00:00 У Менску судзяць турыста: на Нямізе кінуў акурак на вуліцу і мацюкаўся на мінака, які зрабіў яму заўвагу.
02:47 Ціханоўская ў Гаазе абвясьціла пра стварэньне групы салідарнасьці зь Беларусьсю. Што гэта такое і чым яна будзе займацца?
04:27 Пасол Украіны па пытаньнях Беларусі заявіў, што Кіеў ня дзеліць беларускую апазыцыю.
05:07 Памёр «дэпутат Незалежнасьці» Пётра Садоўскі, адзін з аўтараў Дэклярацыі незалежнасьці і першы пасол Беларусі ў Нямеччыне.
07:30 Мы праверылі, ці зьмяніліся маршруты паездак беларусаў на поўдзень Расеі пасьля атакі дронаў.
08:27 Сёньня Дзень каранацыі Міндоўга. Яна адбывалася, імаверна, у Наваградку.
09:00 Пра самыя вядомыя беларускія пацалункі і іх карысьць расказваем з нагоды Дня пацалункаў.
Судзяць турыста, які кінуў акурак і мацюкаўся. Памёр «дэпутат Незалежнасьці» Пётра Садоўскі. Дзень каранацыі Міндоўга
У «ПіКу Свабоды» Дзьмітры Гурневіч і экспэрты расказваюць пра падзеі 6 ліпеня і тлумачаць, што яны значаць.
Форум