У новую ініцыятыву ўвайшлі 35 парлямэнтарыяў з 17 краінаў, сярод якіх Швэцыя, Украіна, Нямеччына, Польшча, Латвія, Ісьляндыя, Нарвэгія, Славенія, Чэхія, Харватыя, Фінляндыя, Італія, Малдова, Вялікабрытанія, Літва, Нідэрлянды і Данія.
Паводле Офісу Ціханоўскай, група будзе каардынаваць падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў і трымаць беларускае пытаньне ў цэнтры ўвагі АБСЭ.
Выступаючы перад удзельнікамі сэсіі, Ціханоўская падзякавала парлямэнтарыям за падтрымку Беларусі і адзначыла, што падобныя групы ўжо дзейнічаюць у 22 нацыянальных парлямэнтах.
Яна таксама заявіла, што пытаньне свабоднай Беларусі непасрэдна зьвязанае з бясьпекай Эўропы, і заклікала не дапускаць нармалізацыі адносінаў з рэжымам Аляксандр Лукашэнка без вызваленьня палітвязьняў і сыстэмных дэмакратычных зьменаў.
«Я цьвёрда веру, што свабодная Беларусь зьмяніла б бясьпеку ўсяго нашага рэгіёну. Яна больш не была б вайсковым фарпостам Расеі, не пагражала б Украіне ці Эўрапейскаму Зьвязу. Замест гэтага яна стала б надзейным суседам, правераным эўрапейскім партнэрам і важным удзельнікам эўрапейскай бясьпекі», — сказала Ціханоўская.
Форум