З дому, як стала вядома, ужо вывезьлі пашкоджаныя пажарам канструкцыі. Штодня на аб’екце праводзяць выязныя нарады. На месцы пажару працуюць 153 чалавекі, паведамілі ў Менскім гарвыканкаме.
Ва ўстанове ўдакладнілі, што ўжо выкананы статычны разьлік будовы крокваў, падабралі і падлічылі асноўныя аб’ёмы матэрыялаў для закупкі. Цяпер распрацоўваюць схему раскладкі крокваў і вузлы мацаваньня складнікаў.
Пры гэтым людзям пакуль не дазваляюць вярнуцца ў сваё жытло, дом агароджаны. Некаторыя жыхары паказвалі ў Treads свае кватэры, залітыя вадою ў выніку тушэньня пажару.
Людзей пасьля пажару расьсялілі па часовых месцах жыхарства і забясьпечылі санітарна-гігіенічнымі сродкамі.
Што адбылося?
Буйны пажар у цэнтры Менска здарыўся ў нядзелю, 28 чэрвеня. Дом 1953 году пабудовы ўваходзіць у пералік гісторыка-культурных каштоўнасьцяў. У ім разьмешчаныя ня толькі кватэры, але і камэрцыйныя памяшканьні.
Пажар успыхнуў на гарышчы. Хоць агонь і не дабраўся да жыльля, яно пацярпела ад вады, якой пажарнікі тушылі агонь.
Жыхары пакуль ня могуць вярнуцца ў свае кватэры. Цяпер яны або паехалі часова да сяброў, сваякоў ці знаёмых, або засяліліся ў інтэрнаты, якія ім далі ўлады.
Форум