Археалягічная экспэдыцыя Інстытуту гісторыі Акадэміі навук знайшла ў вёсцы Антонаў Нараўлянскага раёну раней невядомыя муры абарончага двара ці замка XVI–XVII стагодзьдзяў. Антонаў у тыя часы належаў аршанскаму старасту і знанаму палемісту Філону Кміту-Чарнабыльскаму і ягонаму зяцю, гаспадарскаму двараніну Лукашу Сапегу.
На першай адносна падрабязнай Радзівілаўскай мапе 1613 году Антонаў пазначаны, як «сяло з домам нобіля», а для яго ўмоўнага пазначэньня выкарыстаны сымбаль абарончай вежы.
Падмурак гэтай вежы і знайшлі археолягі, лічыць вядучы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі НАН Беларусі Алег Дзярновіч. На жаль, з таго часу значная частка пагорка, дзе тая вежа стаяла, абвалілася ў раку Славечну.
Таксама ў Антонаве дасьледчыкі выявілі рэшткі абарончага валу. Сам жа «двор нобіля» быў разбураны, верагодна, падчас казацкіх рэйдаў у сярэдзіне XVII ст.
Сёньня ў вёсцы Антонаў жыве менш за 100 чалавек.
Форум