Дата дня
1717 — пачала дзейнічаць шкляная мануфактура ў мястэчку Налібакі, што належала беларускім князям Радзівілам.Там варылі крышталь і шкло самых розных колераў, шліфавалі, эмалявалі, залацілі звычайны і дэкаратыўны посуд.
1776 — у Філядэльфіі Другі кантынэнтальны кангрэс прагаласаваў за незалежнасьць паўночнаамэрыканскіх калёній ад Вялікай Брытаніі. Праз два дні, 4 ліпеня, Кангрэс зацьвердзіў Дэклярацыю незалежнасьці ЗША.
1853 — расейская армія ўвайшла ў Малдаўскае і Валаскае княствы, якія тады былі васальнымі тэрыторыямі Асманскай імпэрыі. З гэтага пачалося вайсковае супрацьстаяньне, якое ў кастрычніку перарасло ў Крымскую вайну.
1900 — адбыўся першы палёт дырыжабля канструкцыі графа Фэрдынанда фон Цэпэліна.
1994 – Уведзены Міжнародны дзень спартовага журналіста. Нагодай стала 70-годзьдзе Міжнароднай асацыяцыі спартовай прэсы, заснаванай 1 ліпеня 1924 году ў Парыжы.
1927 — у Вільні адбылася каранацыя абраза Маці Божай Вастрабрамскай.
1956 — у газэтах у СССР апублікаваная пастанова ЦК КПСС «Аб пераадоленьні культу асобы і яго наступстваў».
1993 — утвораны Нацыянальны гісторыка-культурны запаведнік „Нясьвіж“ (З 22 траўня 1997 году — музэй-запаведнік).
2019 — у Вільні афіцыйна спыніла існаваньне турма на Лукішках, найстарэйшая ў Літве, дзе сядзелі многія вядомыя беларусы, між іншых Барыс Кіт, Францішак Аляхновіч, Максім Танк, Максім Гарэцкі, Рыгор Шырма.
У гэты дзень нарадзіліся
1877 — Герман Гесэ, швайцарска-нямецкі пісьменьнік і мастак, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.
1922 — Генрых Вагнер, кампазытар, народны артыст Беларусі
1923 — Віслава Шымборска, польская паэтка, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.
У памяці
1778 — Жан-Жак Русо, францускі філёзаф-асьветнік.
1937 — Мiкалай Мiнскi, пісьменьнік, пачынальнік сымбалізму
1961 — Эрнэст Гэмінгуэй, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры
1977 — Уладзімір Набокаў, амэрыканскі і расейскі пісьменьнік
1979 — у аўтакатастрофе загінула Ларыса Шапіцька, кінарэжысэрка, аўтарка фільму „Узыходжаньне“ паводле аповесьці Васіля Быкава „Сотнікаў“.
1981 — Сьцяпан Майхровіч, літаратуразнавец, крытык.
1989 — Андрэй Грамыка, ураджэнец Беларусі, савецкі дзяржаўны дзеяч і дыплямат, міністар замежных справаў СССР у 1957–1985 гадах.
2012 — Сяржук Вітушка, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, кіраўнік легендарнай менскай «Талакі» — аднаго зь першых моладзевых нацыянальна-дэмакратычных згуртаваньняў у часы СССР.
https://smarturl.click/MAzp