Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адна парада, якую былы дыплямат Сьлюнькін даў бы ўладам Беларусі

Павал Сьлюнькін
Павал Сьлюнькін

У новым выпуску праекту «Канапа» — размова з Паўлам Сьлюнькіным, былым беларускім дыпляматам, які пасьля 2020 году адмовіўся працаваць на рэжым Лукашэнкі, а сёньня займаецца тэмай штучнага інтэлекту і яго ўплыву на палітыку і сьвет.

На пытаньне, што ў сучасным зьменлівым сьвеце ён параіў бы ўладам Беларусі, Сьлюнькін кажа:

«Дзяржаве Беларусі я б параіў дывэрсыфікаваць свае міжнародныя стасункі. І пад дывэрсыфікацыяй я ня маю на ўвазе, што Эўропу заменім Афрыкай. Беларусь не зусім малая дзяржава, а адносна малая ў сэнсе эканамічнага патэнцыялу і ўплыву, таму адзінае, што можна рабіць, — гэта гуляць на супрацьвагах, розных інтарэсах вялікіх гульцоў. У бліжэйшыя гады Беларусі ня ўдасца зьмяніць свой блёк саюзьнікаў з Кітаю, Расеі ў бок NATO і Эўразьвязу, а гэта значыць, што адзіны трэнд, які дазволіць нам выбудаваць больш аўтаномную, сувэрэнную дзяржаву, — гэта пашырэньне кантактаў, асабліва з заходнімі краінамі».

Праблема толькі ў адным — раіць гэта, у істоце, няма каму, лічыць былы дыплямат:

«У маіх былых калегаў у МЗС сёньня няма суб’ектнасьці. Аляксандру Лукашэнку нічога не каштуе выпусьціць людзей з турмаў, але ён гэтага ня робіць. Парады трэба было б даваць яму, але ён разважае нейкімі іншымі катэгорыямі».

У інтэрвію Павал Сьлюнькін разважае пра крызіс старой міжнароднай архітэктуры, пра ролю ЗША як «глябальнага паліцыянта» пры Трампу і Байдэну. Тлумачыць, чаму тэхналёгіі сёньня становяцца галоўным рэсурсам у сусьветнай палітыцы, і разьбірае, як аўтакратычныя рэжымы выкарыстоўваюць ШІ для кантролю за грамадзтвам.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG