Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 23 гады таму пахавалі Васіля Быкава, па Менску прайшло шматтысячнае шэсьце

Частка чаргі беларусаў, якія прыйшлі разьвітацца з Васілём Быкавым
Частка чаргі беларусаў, якія прыйшлі разьвітацца з Васілём Быкавым

Падзеі 25 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

2003 — у Менску тысячы людзей прайшлі працэсіяй на пахаваньні Васіля Быкава. Вядомага на ўвесь сьвет беларускага пісьменьніка хавалі пад нацыянальным сьцягам, адпрэчыўшы чырвона-зялёны. З гэтай прычыны кіраўнік праўладнага саюзу пісьменьнікаў Чаргінец і іншыя дзяржаўныя службоўцы адмовіліся браць удзел у пахаваньні. Пасьля гэтага ў Беларусі, бадай, не было настолькі масавай народнай жалобы і падобных разьвітальных шэсьцяў.

Пахаваньне Васіля Быкава, 25 чэрвеня 2003 году
Пахаваньне Васіля Быкава, 25 чэрвеня 2003 году

Падзеі дня

1447 — вялікі князь Казімер каранаваўся на караля польскага.

1794 — Паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі: адбыўся бой з расейскімі карнымі войскамі пад мястэчкам Солы.

1840 — загадам расейскага імпэратара Мікалая I 25 чэрвеня 1840 году скасоўвалася дзеяньне Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 году на тэрыторыі Віленскай, Горадзенскай і Менскай губэрняў. На тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губэрняў Трэці Статут ВКЛ дзейнічаў да 1831 году. Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі канчаткова ўвяла сваё заканадаўства Расейская імпэрыя.

1925 — у Сэйме Польшчы пасьля расколу Беларускага пасольскага клюбу заснаваны пасольскі клюб пад назвай Беларуская сялянска-работніцкая грамада.

1940 — падчас Другой усясьветнай вайны Францыя была падзеленая на нямецкую акупацыйную зону і зону калябарацыянісцкага ўраду маршала Філіпа Пэтэна з цэнтрам у горадзе Вішы.

1941 — Фінляндыя ўступіла ў Другую ўсясьветную вайну на баку нацысцкай Нямеччыны.

1943 — габрэі ў Чанстахоўскім гета паднялі паўстаньне супраць нацыстаў.

1950 — пачалася Карэйская вайна: Паўночная Карэя ўварвалася ў Паўднёвую; вайна цягнулася да 1953 году.

Салдат амэрыканскай марской пяхоты бярэ ў палон кітаўскіх вайскоўцаў падчас вайны ў Карэі
Салдат амэрыканскай марской пяхоты бярэ ў палон кітаўскіх вайскоўцаў падчас вайны ў Карэі

1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Расеяй.

2003 — пастановай Савету міністраў афіцыйна закрыты Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа.

2020 — арыштаваны Ігар Лосік, блогер і журналіст Радыё Свабода. У сьнежні 2021 году яго асудзілі на 15 гадоў зьняволеньня. 11 верасьня 2025 году яго вызвалілі ў выніку перамоў паміж Лукашэнкам і прадстаўнікамі ЗША, але адразу па вызваленьні вывезьлі ў Літву.

У гэты дзень нарадзіліся

1852 Антоні Гаўдзі, каталёнскі архітэктар.

Храм у Барсэлёне, узьведзены паводле праекту Гаўдзі
Храм у Барсэлёне, узьведзены паводле праекту Гаўдзі

1892 Зыгмунт Абрамовіч, адзін зь вядучых актораў Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага.

1903Джордж Оруэл, ангельскі пісьменьнік.

1905Пятрусь Броўка, беларускі грамадзкі дзяяч, пісьменьнік, паэт і перакладчык. У 1967–1980 гадах Броўка быў галоўным рэдактарам Беларускай савецкай энцыкляпэдыі, пераемніцай якое стала Беларуская энцыкляпэдыя.

Пятрусь Броўка
Пятрусь Броўка

1939Варлен Бечык, літаратуразнавец.

У памяці

1943Артур Гольдштайн, нямецкі журналіст габрэйскага паходжаньня, забіты ў нацысцкім канцлягеры Аўшвіц.

1974 Янка Раманоўскі, беларускі мастак, пляменьнік Янкі Купалы.

2009Майкл Джэксан, амэрыканскі сьпявак і танцор.

2011Раман Тармола-Мірскі, беларускі паэт.

2022Барыс Тасман, вядомы спартовы журналіст.

2022 Эрнэст Ялугін, пісьменьнік і журналіст.

2022 Аляўціна Вячорка, літаратурны рэдактар, перакладчыца, грамадзкая дзяячка.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG