Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падатковая ўзмоцніць кантроль за грашыма беларусаў, навацыі зьмяняюць працу ПВТ

Ілюстрацыйны здымак
Ілюстрацыйны здымак

Навацыі ў пастанову датычаць Парку высокіх тэхналёгій.

Міністэрства падаткаў і збораў будзе зьбіраць больш зьвестак пра беларусаў. Пастанова з пашыраным пералікам зьвестак апублікаваная Нацыянальным прававым інтэрнэт-парталам.

Кампаніі Парку высокіх тэхналёгій павінны будуць перадаваць ведамству зьвесткі аб адкрыцьці і закрыцьці вэрыфікаваных уліковых запісаў беларусаў, замежнікаў і асоб без грамадзянства, якія пастаянна жывуць у краіне, на сваіх плятформах. Гэта павінна быць зроблена не пазьней за 15-ы дзень месяца, наступнага за мінулым кварталам.

Таксама рэзыдэнтаў ПВТ абавязалі раз на год перадаваць у падатковую зьвесткі аб апэрацыях па гэтых акаўнтах, калі іх сума перавысіла 150 тысяч рублёў.

Акрамя гэтага, банкі павінны будуць падаваць зьвесткі пра грашовыя сродкі, пералічаныя фізычнымі асобамі за мяжу.

Палажэньні аб рэзыдэнтах ПВТ і забудоўніках уступаюць у сілу праз тры месяцы пасьля апублікаваньня, гэта значыць 20 верасьня, а аб банках — са студзеня 2027 году.

Падаткі і ПВТ

Сёлета стала вядома, што ў Беларусі можа зьявіцца першы крыптабанк. Пра гэта казаў намесьнік старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусі Аляксандар Ягораў. У студзені выйшаў закон «Аб крыптабанках і асобных пытаньнях кантролю ў сфэры лічбавых знакаў (токенаў)».

Дакумэнт, як гаварылі ў адміністрацыі Лукашэнкі, быў «накіраваны на ўмацаваньне іміджу Беларусі як флягмана ў сфэры фінансавых IT-тэхналёгіяў і прадугледжвае стварэньне ўмоваў для дзейнасьці ў краіне крыптабанкаў».

Раней, паводле канцэпцыі ПВТ кампаніі-рэзыдэнты парку вызваляліся ад часткі падаткаў і мелі іншыя прэфэрэнцыі. Сярод іншага, рэзыдэнтаў парку пазбаўлялі неабходнасьці плаціць мясцовыя падаткі і зборы, а забудоўшчыкаў парку вызвалілі ад выдаткаў на інжынэрную інфраструктуру.

Таксама рэзыдэнты парку пазбаўляліся ад выплаты падатку на прыбытак і падатку на дадатковую вартасьць пры рэалізацыі тавараў, работ і паслуг.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG