У панядзелак, 22 чэрвеня, у асобных раёнах Беларусі прагназуюцца навальніцы, а на паўднёвым усходзе краіны тэмпэратура паветра месцамі падымецца да +30°C. У сувязі з гэтым абвешчаны жоўты ўзровень небясьпекі.
Паводле сыноптыкаў, надвор’е ў краіне будзе вызначацца ўплывам атмасфэрнага фронту і цёплай няўстойлівай паветранай масы. Чакаецца пераменная воблачнасьць.
У начныя гадзіны тэмпэратура паветра складзе ад +15 да +20°C. Днём у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні, умераны, пры навальніцах парывісты.
Атмасфэрны ціск на працягу сутак будзе нязначна зьніжацца.
Форум