Стваральнік дзясяткаў наватарскіх вэб-праектаў, аўтар беларускага інтэрфэйсу Google, заснавальнік беларускай Вікіпэдыі, адзін зь першых беларускіх блогераў — Уладзя Каткоўскі быў заўсёды ў гушчы беларускага інтэрнэт-жыцьця.
Можна ўявіць сабе, колькі б ён, найактыўнейшы беларускі блогер, мог зрабіць да сёньняшняга дня, калі сацыяльныя сеткі аплялі сабою ўсю плянэту, калі жаданьні жыхароў сеціва сталі ўсё сьмялейшыя, а магчымасьці ўсё большыя.
Тут некаторыя колішнія згадкі пра Ўладзімера Каткоўскага і праекты, у якіх ён браў удзел:
Фантастычны Каткоўскі
LJ-юзэры пра Рыдэля23
Вянок памяці: Уладзімер Каткоўскі
Прэмія імя Ул. Каткоўскага – сайту “Твой стыль”
«Для мяне Ўладзя не сышоў. Ён проста жыве ў іншым месцы»
Пасол Беларусі ў кібэрпрасторы
Разьвітаньне з Уладзем Каткоўскім на Свабодзе
***
Блог rydel23 у LiveJournal
Litvania
pravapis.org
Беларускі інтэрфэйс Google
Вікіпэдыя
Сёньня магло б споўніцца 50 аднаму зь першых беларускіх блогераў Уладзімеру Каткоўскаму
19 чэрвеня магло споўніцца 50 гадоў блогеру і інтэрнэт-актывісту, вэб-майстру Радыё Свабода Ўладзімеру Каткоўскаму. Ён пайшоў з жыцьця 25 траўня 2007 году пасьля цяжкой аўтамабільнай катастрофы і амаль году ў коме.