Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто абстраляў аўтобус зь дзецьмі. Чаму беларусы — ня мірныя людзі? Расея хоча заліць Беларусь сваім віном

Дзьмітры Гурневіч, каляж
Дзьмітры Гурневіч, каляж

Аўтобус зь беларускімі дзецьмі трапіў пад удар дрона ў расейскай прыфрантавой зоне. Адна жанчына загінула, Украіна адмаўляе сваю датычнасць да атакі. У «ПіКу Свабоды» мы расказваем пра галоўныя падзеі 17-га чэрвеня і тлумачым, што яны значаць.

  • Адзін з найбуйнейшых гарадоў Менскай вобласьці нечакана застаўся без вады. Што здарылася і чаму такія аварыі адбываюцца ўсё часьцей?
  • Беларусь апынулася толькі на 115-м месцы ў сусьветным рэйтынгу міралюбства. Што гэта кажа пра сытуацыю ў краіне?
  • Павал Латушка прапанаваў правесьці круглы стол з удзелам рэжыму Лукашэнкі, дэмсіл і Эўразьвяза. Але ёсьць важны нюанс.
  • Расея хоча заліць Беларусь сваім віном. Але замінаюць дзьве рэчы
  • А яшчэ раскажам пра ініцыятыву беларусаў, якія хочуць, каб бел-чырвона-белы сьцяг зьявіўся на Грунвальдзкім полі. Ці ёсьць у гэтай ідэі шанец на посьпех?

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць істотныя падзеі з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG