Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка баіццца Зяленскага? Беларусаў затрымалі ў справе аб забойстве. Як гуляць у балотны футбол

Каляж
Каляж

Лукашэнка заявіў, што Беларусь «як на далоні» для ваенных удараў Украіны і стрымана прабачыўся перад Зяленскім. Двух грамадзян Беларусі затрымалі ў рамках расследаваньня забойства расейскага мастака, які маляваў карыкатуры на Пуціна, Кадырава і Лукашэнку.

Як тэлефонныя махляры падманваюць беларусаў, прыкідваючыся сілавікамі і што рабіць, каб ня стаць ахвярай падману. Што такое балотны футбол, міжнародны турнір па якім хутка пачнецца ў Беларусі.

Пра гэта ды іншае ў праграме «ПіК Свабоды», дзе гучаць камэнтары палітоляга і гісторыка Аляксандра Фрыдмана, пранкера Ўладзіслава Бохана, і парады экспэрта ў лічбавай бясьпецы Мікалая Кванталіяні.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць істотныя падзеі з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG