Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 12 чэрвеня: сілавікі правялі ўжо больш за 60 ператрусаў у «справе ЭГУ»

абноўлена
Берасьцейскі абласны суд. Ілюстрацыйнае фота
Берасьцейскі абласны суд. Ілюстрацыйнае фота

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

Ператрусы ў «справе ЭГУ»

У праваабарончым цэнтры «Вясна» паведамілі, што сілавікі ў розных вобласьцях Беларусі правялі ўжо больш за 60 ператрусаў у «справе Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту».

«З пачатку чэрвеня па ўсёй Беларусі разгортваецца маштабны перасьлед, зьвязаны з Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэтам. Сілавікі распачалі крымінальную справу за аплату навучаньня з 2016 году», — адзначылі праваабаронцы.

Паводле іх, з вобшукамі прыходзяць да выпускнікоў, студэнтаў і іншых датычных да ўнівэрсытэту людзей, а таксама іхных сваякоў. Да людзей прыходзяць нават на працу, а некаторым тэлефануюць і просяць прыйсьці «на размову».

Улады прадалі арыштаваную кватэру эканаміста Паўла Данейкі

Улады прадалі арыштаваную кватэру эканаміста Паўла Данейкі, вынікае з інфармацыі на пляцоўцы «БелЮрОбеспечение», заўважыла «Люстэрка».

Жытло ўжо некалькі разоў выстаўлялі на аўкцыён. На таргі 4 чэрвеня заявіўся адзін прэтэндэнт, і ў выніку кватэру прадалі яму. Пачатковая цана кватэры была 589 600 рублёў. Адзіны пакупнік паводле рэглямэнту мусіць даплаціць яшчэ 5%.

Павал Данейка, архіўнае фота
Павал Данейка, архіўнае фота

Павал Данейка — эканаміст і адміністрацыйны дырэктар дасьледчага цэнтру BEROC. Уваходзіў у першы склад Каардынацыйнай рады. Цяпер жыве за мяжой Беларусі.

Яго асудзілі завочна на 12 гадоў паводле артыкулащ «Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам» і «Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім».

У палітычных справах асудзілі двух менскіх пэнсіянэраў

75-гадовую Лілію Грынько пакаралі «хатняй хіміяй» за «садзейнічаньне экстрэмізму» і «замах на садзейнічаньне экстрэмізму».

72-гадовага Аляксандра Катляніка адправілі ў калёнію за «стварэньне або ўдзел у экстрэмісцкім фармаваньні» і «заклікі да санкцый або іншых дзеяньняў, шкодных для нацыянальнай бясьпекі», піша «Вясна».

У Берасьці затрымалі сястру былога палітвязьня

Telegram-канал «Хрысціянская візія» паведаміў аб затрыманьні 9 чэрвеня Натальлі Бандарук — роднай сястры колішняга палітвязьня Данілы Бандарука, які адбыў 5 гадоў калёніі за пратэсты 2020 году.

Нагодай для гэтага стала тое, што на Вялікдзень, 12 красавіка, яна стаяла на вуліцы Савецкай і апавядала мінакам пра Хрыста.

Натальлю 9 чэрвеня выклікаў участковы і абвінаваціў у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве». Яна пасьпела паведаміць бацькам пра затрыманьне, а таксама пра тое, што ўчастковы капітан міліцыі Войтка яе запалохваў, прымушаў назваць імёны іншых вернікаў, якія ў той дзень непадалёк ад Натальлі рабілі тое самае.

Натальлю пратрымалі ў ІЧУ і вызвалілі 11 чэрвеня. Яе пакаралі штрафам у 5 базавых велічыняў (225 рублёў).

У сьпіс экстрэмістаў улады дадалі яшчэ 40 чалавек

  1. Руслан Ананьеў, 47 гадоў
  2. Васіль Аўсянікаў, 41 год
  3. Дзмітрый Арэшкін, 49 гадоў
  4. Аляксандар Баранаў, 45 гадоў
  5. Святлана Бажанкова, 60 гадоў
  6. Павел Бажко, 28 гадоў
  7. Мікалай Гаеўскі, 48 гадоў
  8. Даміян Гаўрыліца, 35 гадоў
  9. Лілія Грынко, 75 гадоў
  10. Яна Гурыновіч, 39 гадоў
  11. Павел Давідовіч, 40 гадоў
  12. Аляксандар Ільін, 40 гадоў
  13. Аляксандар Каваленка, 38 гадоў
  14. Святлана Каралева, 25 гадоў
  15. Раман Карповіч, 44 гады
  16. Аляксандар Катлянік, 72 гады
  17. Аляксандар Кравец, 34 гады
  18. Арыстарх Крукоўскі, 24 гады
  19. Аляксандар Кундра, 36 гадоў
  20. Віктар Лапшуноў, 48 гадоў
  21. Андрэй Мацюк, 45 гадоў
  22. Вікторыя Мачахіна, 34 гады
  23. Лукерыя Міронцава, 65 гадоў
  24. Ігар Мішкоў, 39 гадоў
  25. Яўген Новікаў, 48 гадоў
  26. Андрэй Пакаленка, 44 гады
  27. Захар Папушой, 21 год
  28. Арцём Сабалеўскі, 36 гадоў
  29. Мікалай Тарасенка, 44 гады
  30. Яўген Фядосенка, 38 гадоў
  31. Анастасія Харавец, 30 гадоў
  32. Дзмітрый Чавычэлаў, 54 гады
  33. Максім Шабуцкі, 42 гады
  34. Андрэй Шакараў, 53 гады
  35. Вадзім Шаплыка, 49 гадоў
  36. Вераніка Шынкарэвіч, 31 год
  37. Валерый Юданаў, 43 гады
  38. Уладзімер Янукевіч, 65 гадоў
  39. Андрэй Ярашэвіч, 42 гады
  40. Віктар Яўмененка, 45 гадоў

Цяпер у ім 6703 асобы, піша «Вясна».

41‑гадовую жанчыну з Бабруйску асудзілі ў палітычнай справе

Магілёўскі абласны суд пакараў Ганну Красьнеўскую «хатняй хіміяй» за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 арт. 361‑4), паведаміла «Наша Ніва». Тэрмін пакараньня невядомы.

Ганьне Красьнеўскай 41 год. Яна жыве ў Бабруйску, замужам, выхоўвае 10‑гадовага сына. Жанчына захапляецца інтэлектуальнымі гульнямі і квізамі.

У поле зроку сілавікоў бабруйчанка трапіла яшчэ падчас пасьлявыбарчых пратэстаў. У кастрычніку 2020 году яе аштрафавалі на 270 рублёў за ўдзел у масавых мерапрыемствах.

Улады ўнесьлі новыя рэсурсы ў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў

Сярод іх — старонкі Аляксандра Апейкіна і Валера Кавалеўскага.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG