Дата дня
11 чэрвеня 1923 году выйшла ў сьвет паэма Якуба Коласа «Новая зямля» — прызнаны нацыянальны эпас беларусаў. Паэма пачынаецца вядомымі кожнаму радкамі «Мой родны кут, як ты мне мілы» і расказвае пра пошукі сялянамі сваёй долі, што ўвасобілася ва ўласнай зямлі.
Першыя разьдзелы паэмы Якуб Колас напісаў падчас зьняволеньня ў менскім Пішчалаўскім замку ў 1911 годзе.
Таксама ў гэты дзень
1792 — Бітва пад Міром паміж войскам Рэчы Паспалітай і расейцамі.
1863 — падчас паўстаньня 1863–1864 гадоў аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы выдаў «Прыказ ад жонду польскага над цэлым краем літоўскім і беларускім да народу зямлі літоўскай і беларускай».
1923 — у Белавескай пушчы па дарозе зь Белавежы да Гайнаўкі бальшавіцкія агенты забілі Язэпа Булак-Балаховіча, вайсковага дзеяча БНР, замах рабіўся на брата, Станіслава Булак-Балаховіча.
1942 — нацысты зьнішчылі габрэйскае гета ў Друі, загінула 1318 чалавек.
У гэты дзень нарадзіліся
1864 — Рыхард Штраўс, нямецкі кампазытар.
1899 — Ясунары Кавабата, японскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1968 году.
1910 — Жак Іў Кусто, вынаходнік аквалянга, францускі акіянограф.
1942 — Яраслаў Пятроў, опэрны сьпявак, бас, народны артыст Беларусі.
1954 — Людміла Русава, мастачка.
У памяці
1937 — у «справе Тухачэўскага былі расстраляныя савецкія военачальнікі Міхаіл Тухачэўскі, Іёне Якіру, Іеранім Убарэвіч, Аўгуст Корк, Робэрт Эйдэман, Барыс Фэльдман, Віталь Прымакоў і Вітаўт Путна.
1982 — загінуў, выпаўшы з вакна, Рыгор Семашкевіч, літаратуразнаўца і паэт.
1993 — памёр Віталь Цьвірка, беларускі жывапісец.
1997 — памёр Юры Карачун, мастак і мастацтвазнаўца, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.
2011 — ад анкалягічнай хваробы памёр Віталь Сіліцкі, беларускі палітоляг, дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS).