Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Школы, музэі і прапагандысты Беларусі і анэксаванага Расеяй Крыму дамовіліся аб супрацы

На фэстывалі нацыянальных культур у Горадні, 7 чэрвеня 2026 году
На фэстывалі нацыянальных культур у Горадні, 7 чэрвеня 2026 году

Гэта адбылося ў межах удзелу дэлегацыі з анэксаванага Расеяй Крыму ў фэстывалі нацыянальных культур, што праходзіў у Горадні.

Як паведаміла «Крымская газэта», дэлегацыю ачольваў першы намесьнік сталага прадстаўніка Крыму пры расейскім прэзыдэнце Міхаіл Саломенцаў.

Калектыў «Таўрыя» адкрываў канцэртную праграму праграму на «Рускім падвор’і», а рамесьнікі прадэманстравалі свае вырабы «ручной работы з нацыянальным калярытам».

«Госьці фэстывалю з задавальненьнем удзельнічалі ў інтэрактыўных актыўнасьцях: зьбіралі пазлы ў выглядзе Крыму і фатаграфаваліся з лявандай — у летнім уборы з капялюшыкам і сукенкай», — паведаміла выданьне.

Дэлегацыя наведала Іўе, дзе падпісалі «пагадненьні аб супрацы паміж школамі і музэямі Крыму і Беларусі». У той жа час у публікацыі не ўдакладняюць, у якіх сфэрах гэтае ўзаемадзеяньне будзе ажыцьцяўляцца і хто сярод падпісантаў.

Апроч таго, дэлегацыя наведала рэдакцыю «Гродзенскай праўды» — абласнога дзяржаўнага выданьня.

«Гэта ня проста знаёмства двух вядучых рэгіянальных выданьняў саюзнай дзяржавы, гэта важны крок да разьвіцьця прафэсійнага і гуманітарнага супрацоўніцтва паміж Крымам і Беларусьсю», — адзначыла «Крымская газэта». У публікацыі сьцьвярджаюць, што ў часе сустрэчы таксама абмяркоўвалі «супольныя праекты, здольныя ўмацаваць інфармацыйныя сувязі паміж рэгіёнамі».

Выданьне працытавала кіраўніцу «Гродзенскай праўды» Тацяну Сяргееву, якая адной з задач супрацы назвала павелічэньне турыстычнага патоку.

«Нам вельмі цікава, чым жыве сучасны Крым, як разьвіваецца яго турыстычны патэнцыял. Беларусы шчыра любяць вашу прыроду, культуры і людзей. Мы будзем вельмі радыя, калі наша супраца дапаможа павялічыць турыстычны патэнцыял і пасадзейнічае таму, каб жыхары нашых краін яшчэ больш даведваліся і разумелі адзін аднаго», — сказала Сяргеева.

Чаму гэта важна

Расея анэксавала Крым у 2014 годзе. У верасьні 2022 году прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін аб’явіў аб анэксіі Херсонскай, Запароскай, Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны.

Кіеў і краіны Захаду загадзя абвясьцілі, што ні пры якіх абставінах не прызнаюць анэксію. Украіна заявіла, што будзе ўзброеным шляхам змагацца за вяртаньне акупаваных тэрыторый пад свой кантроль.

Беларусь юрыдычна пакуль так і не прызнала Крым расейскім.

Паводле ўкраінскага заканадаўства, нелегальнае наведваньне Крыму (праз Расею) перасьледуецца па законе. Яно лічыцца парушэньнем правілаў уезду на часова акупаваную тэрыторыю і пагражае штрафам, дэпартацыяй, арыштам, у асобных выпадках — пазбаўленьнем волі.

Беларусь пачала ўмацоўваць кантакты з анэксаваным Расеяй Крымам пасьля расейскага поўнамаштабнага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе:

• у верасьні 2022 году пагадненьне аб супрацы падпісалі Менск і горад Севастопаль,
• у сакавіку 2023 году дамову аб супрацы падпісалі Віцебскі аблвыканкам і акупацыйныя ўлады Крыму.
• у чэрвені 2024 году ўлады Віцебска і Віцебскай вобласьці падпісалі пагадненьні з акупацыйнымі ўладамі Сімферопалю, Феадосіі і Сакскага раёну Крыму, а таксама пратакол аб намерах стварэньня свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск — Крым».
• у верасьні 2025 году ў Беларусі прайшлі дні Крыму.

Крым ня едзе. Як жыве акупаваны Расеяй паўвостраў ва ўмовах нястачы паліва

Чарга на запраўку ў Эўпаторыі, 3 чэрвеня
1/6 Чарга на запраўку ў Эўпаторыі, 3 чэрвеня
Украінская тактыка дронавых удараў па інфраструктуры і бэнзавозах прывяла да дэфіцыту паліва ў акупаваным Расеяй Крыме. І сытуацыя становіцца ўсё горшай.
Людзі запісваюцца ў чаргу на запраўцы ў Сэвастопалі, 1 чэрвеня. З канца траўня ў Крыме прадаюць ня больш за 20 літраў на адну машыну. У каністры ж не наліваюць зусім.
2/6 Людзі запісваюцца ў чаргу на запраўцы ў Сэвастопалі, 1 чэрвеня. З канца траўня ў Крыме прадаюць ня больш за 20 літраў на адну машыну. У каністры ж не наліваюць зусім.
Украінская тактыка дронавых удараў па інфраструктуры і бэнзавозах прывяла да дэфіцыту паліва ў акупаваным Расеяй Крыме. І сытуацыя становіцца ўсё горшай.
Бэнзавоз гарыць на Мелітопальскай шашы, якая вядзе ад расейскай мяжы ў бок Крыму. Здымак 2 чэрвеня апублікаваў украінскі полк бесьпілётнікаў.

Акрамя ўдараў па нафтавых аб’ектах у глыбіні Расеі, Украіна б’е на адлегласьці 30–200 кілямэтраў ад фронту па цыстэрнах і транспарце, які дастаўляе паліва на акупаваныя землі. Крым асабліва адчувальны да такіх удараў, бо маршрутаў дастаўкі паліва ня так і шмат.

3/6 Бэнзавоз гарыць на Мелітопальскай шашы, якая вядзе ад расейскай мяжы ў бок Крыму. Здымак 2 чэрвеня апублікаваў украінскі полк бесьпілётнікаў.

Акрамя ўдараў па нафтавых аб’ектах у глыбіні Расеі, Украіна б’е на адлегласьці 30–200 кілямэтраў ад фронту па цыстэрнах і транспарце, які дастаўляе паліва на акупаваныя землі. Крым асабліва адчувальны да такіх удараў, бо маршрутаў дастаўкі паліва ня так і шмат.

Украінская тактыка дронавых удараў па інфраструктуры і бэнзавозах прывяла да дэфіцыту паліва ў акупаваным Расеяй Крыме. І сытуацыя становіцца ўсё горшай.
На стоп-кадры з аматарскага відэа з акупаванай Расеяй тэрыторыі — нізка над дарогай ляціць амэрыканскі ўдарны дрон Hornet. Неўзабаве бесьпілётнік збочыць і ўзарвецца непадалёк. Такія ўдарныя дроны самалётнага тыпу могуць самі вызначаць патэнцыйныя цэлі — напрыклад, цыстэрны.

4/6 На стоп-кадры з аматарскага відэа з акупаванай Расеяй тэрыторыі — нізка над дарогай ляціць амэрыканскі ўдарны дрон Hornet. Неўзабаве бесьпілётнік збочыць і ўзарвецца непадалёк. Такія ўдарныя дроны самалётнага тыпу могуць самі вызначаць патэнцыйныя цэлі — напрыклад, цыстэрны.

Украінская тактыка дронавых удараў па інфраструктуры і бэнзавозах прывяла да дэфіцыту паліва ў акупаваным Расеяй Крыме. І сытуацыя становіцца ўсё горшай.
Адны нулі на шыльдзе аўтазапраўкі ў Эўпаторыі, 1 чэрвеня. У чацьвер прызначаны Расеяй кіраўнік Сэвастопалю Міхаіл Разважаеў напісаў у тэлеграме, што бэнзавозы не змаглі за ноч дабрацца да гораду.
5/6 Адны нулі на шыльдзе аўтазапраўкі ў Эўпаторыі, 1 чэрвеня. У чацьвер прызначаны Расеяй кіраўнік Сэвастопалю Міхаіл Разважаеў напісаў у тэлеграме, што бэнзавозы не змаглі за ноч дабрацца да гораду.
Украінская тактыка дронавых удараў па інфраструктуры і бэнзавозах прывяла да дэфіцыту паліва ў акупаваным Расеяй Крыме. І сытуацыя становіцца ўсё горшай.
Яшчэ адна запраўка без бэнзыну й дызэлю ў Эўпаторыі, 3 чэрвеня. «Стаяць у чэргах [па паліва] цяпер бессэнсоўна», — напісаў Разважаеў 4 чэрвеня. Ён заклікаў жыхароў «захоўваць спакой і не панікаваць».
6/6 Яшчэ адна запраўка без бэнзыну й дызэлю ў Эўпаторыі, 3 чэрвеня. «Стаяць у чэргах [па паліва] цяпер бессэнсоўна», — напісаў Разважаеў 4 чэрвеня. Ён заклікаў жыхароў «захоўваць спакой і не панікаваць».
Украінская тактыка дронавых удараў па інфраструктуры і бэнзавозах прывяла да дэфіцыту паліва ў акупаваным Расеяй Крыме. І сытуацыя становіцца ўсё горшай.
Previous slide
Next slide
Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG