Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 70 год таму памёр фатограф і дыплямат БНР Язэп Фарботка

Язэп Фарботка
Язэп Фарботка

Падзеі 8 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1867 — утвораная Аўстра-Вугорская імпэрыя.

1920 — у Вільні выйшаў першы нумар часопісу «Незалежная думка».

1924 — зьезд былых сябраў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў у Менску канстатаваў самароспуск партыі.

1949 — у брытанскім выдавецтве Secker & Warburg выйшаў у сьвет знакаміты раман Джорджа Оруэла «1984». У кнізе ён апісаў таталітарнае грамадзтва будучыні, шмат у чым змадэляванае на ўзор нацысцкай Нямеччыны і найперш сталінскага СССР. Але аўтар таксама скарыстаў матывы жыцьця ў Брытаніі падчас вайны.

У СССР кніга была забароненай да канца 1980-х гадоў. На беларускую мову поўны тэкст кнігі яшчэ ў сярэдзіне 1980-х пераклаў Сяргей Шупа. У 1989 годзе гэты пераклад адмовіўся публікаваць часопіс «Полымя». Кніга выйшла ў 1992 годзе ў сэрыі «Бібліятэка замежнай прозы» выдавецтва «Мастацкая літаратура». Нядаўна была перавыдадзеная ў выдавецтве «Вясна».

Джордж Оруэл
Джордж Оруэл

1958 — у Беластоку заснаванае беларускае літаратурнае аб’яднаньне «Белавежа».

1967 — у Мікалаеўшчыне адкрыты філіял музэю Якуба Коласа.

У гэты дзень нарадзіліся

1881Віктар Зелязей, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.

1895 Ігнат Дварчанін, навуковец, паэт, пісьменьнік, літаратуразнавец, філёзаф. Ахвяра сталінізму.

Ігнат Дварчанін
Ігнат Дварчанін


1894 Сямён Вальфсон, філёзаф, літаратуразнавец, пэдагог. Адзін з ідэолягаў цкаваньня «нацдэмаў» у БССР на пачатку 1930-х гадоў.

У памяці

1956 Язэп Фарботка, беларускі нацыянальны дзяяч, паэт, сябра «Віленскага фатаклюбу» Яна Булгака.

Язэп Фарботка быў сярод стваральнікаў «Беларускай хаткі», разам з Янам Булгакам засноўваў «Віленскі фотаклуб», дэбютаваў у «Нашай ніве», як паэт, перакладаў Міцкевіча на беларускую, граў на сцэне Беларускага савецкага тэатра, быў дыпламатам БНР, прафесарам Віленскага ўніверсітэта.

Быў дыпламатам Беларускай народнай рэспублікі і ўдзельнікам беларускай дыпламатычнай місіі ў Кіеве ў 1918 годзе.

Пасля вайны камуністы выслалі яго на Данбас. У пасляваенныя гады жыў у Лодзі і памёр там у 1956 годзе.

1991Уладзімер Шахавец, беларускі перакладнік і пісьменьнік.

2018Міхась Мушынскі, літаратуразнаўца. Ён працаваў у акадэмічным Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы, выдаў 340 навуковых працаў, дасьледаваў творчасьць Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Гарэцкага, Міхася Зарэцкага.

Міхась Мушынскі
Міхась Мушынскі

2022 Серж Мінскевіч, паэт, празаік, перакладнік.

Серж Мінскевіч
Серж Мінскевіч
Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG