Пра гэта расказала жанчына, якая знаходзілася разам з Хатэры Хадададзі ў ІЧУ на Акрэсьціна, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».
Нагадаем, студэнтку-стаматоляга зь Ірана Хатэры Хадададзі затрымалі ў Беларусі за камэнтары аб Іране ў адным з тэлеграм-каналаў. Паводле іранскага тэлеканалу ManotoTV, які базуецца ў Лёндане, Хадададзі затрымалі пры ўмяшаньні амбасады Ірану
Ёй спачатку прызначылі 14 сутак арышту, але па сканчэньні тэрміну не вызвалілі, а пакінулі чакаць дэпартацыі. Па словах суразмоўцы «Вясны», праз тое, што Грузія адмовілася прымаць Хатэры, каб там яе не выкралі іранскія ўлады, яе ў выніку дэпартавалі ў Армэнію. Вядома, што пакуль яна знаходзілася ў ІЧУ, да яе прыяжджалі журналісты і здымалі пра яе сюжэт.
Форум