Яшчэ адзін ператрус у актывіста дыяспары
Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што ў канцы траўня супрацоўнікі КДБ прыйшлі зь ператрусам у лідзкую кватэру актывіста Івана Касьпяровіча, які з 2021 году жыве ў вымушанай эміграцыі. Сілавікі апісалі ягоную маёмасьць.
Праваабаронцам вядома ўжо пра больш чым 30 ператрусаў у сваякоў актывістаў замежжа. Прынамсі частка зь іх зьвязаная з удзелам у сьвяткаваньнях Дня Волі ў Варшаве, Вільні, Беластоку і ЗША, піша «Вясна».
Улады дадалі ў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» яшчэ 17 рэсурсаў
- Belarus en France (Instagram)
- Belarusian Runners Commynity (Instagram)
- Free Belarus Museum (Facebook)
- GoR$hish (@gorshish7) — відэаролік (TikTok, старонка недаступная)
- kalinoucy_official (Instagram)
- Legalize Belarus (Facebook)
- marina_girin (Instagram)
- RAZAM e.V. — Belarusische Gemeinschaft (Facebook)
- Rushennie (Facebook)
- Stop represjom na Białorusi (Facebook)
- zivebelarus_slavaukraine (Трибунал! ст. 128) (Instagram)
- Гісторыя Беларусі (Facebook)
- ГОМЕЛЬ И ОБЛАСТЬ — НОВОСТИ (TikTok)
- Гражданственность.BY (Facebook)
- Жизнь богаче воображения (@olgakempinsky) — відэаролік (TikTok, старонка недаступная)
- Маладая Грамада — лагатып аккаўнта (Facebook)
- Сергей Лебедев кто я (@kshi_7) (TikTok)
У сьпісы «экстрэмістаў» дадалі яшчэ 13 чалавек
- Ягор Андропаў, 44 гады
- Надзея Віцікава, 32 гады
- Сяргей Кашэпава, 41 год
- Ганна Красьнеўская, 41 год
- Вадзім Кузьняцоў, 21 год
- Тацьцяна Лаўніковіч, 36 гадоў
- Валеры Мельнікаў, 30 гадоў
- Станіслаў Прыгодзіч, 31 год
- Сяргей Стасенка, 65 гадоў
- Яўген Сувораў, 29 гадоў
- Андрэй Шарамецьцеў, 38 гадоў
- Яўген Шарамецьцеў, 45 гадоў
- Сяргей Янчанка, 45 гадоў
Агулам у сьпісе «экстрэмістаў» цяпер 6663 чалавекі, піша «Вясна».