Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Юркі Лістапада, аднаго зь лідэраў Слуцкага паўстаньня

Юрка Лістапад
Юрка Лістапад

Падзеі 5 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

5 чэрвеня 1938 году ў Сібіры ў савецкім канцлягеры быў расстраляны Юрка Лістапад — беларускі публіцыст, пэдагог, дзяяч нацыянальна-вызваленчага руху, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня 1920 году і антыбальшавіцкага супраціву 1920-х, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

Таксама ў гэты дзень

1792 — кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі пацьвердзіў Цырыну (цяпер Карэліцкі раён) Магдэбурскае права і надаў яму герб: „у блакітным полі алень з залатым крыжам паміж рагамі“.

1863 — адбылася бітва пад Ласасінам (Слонімскі павет) паміж паўстанцамі Каліноўскага і расейскай арміяй.

1919 — у Вільні выйшаў першы нумар часопісу а«Беларускае жыцьцё», рэдактар і выдавец— Францішак Аляхновіч.

Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч

1923 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Вольны сьцяг», органа Беларускай Рэвалюцыйнай Арганізацыі (апошні нумар выйшаў 14 кастрычніка 1923 году), была забароненая польскімі ўладамі.

1947 — дзяржаўны сакратар ЗША Джордж Маршал выступіў з прамовай у Гарвардзкім унівэрсытэце, у якой выклаў праграму дапамогі пасьляваеннай Эўропе, якая пазьней атрымала назву «плян Маршала».

Джордж Маршал
Джордж Маршал

1948 — у Нямеччыне заснаваная Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква.

1965 — Заснаванае Беларуска-амэрыканскае аб’яднаньне ў Нью-Ёрку (Кастуся Мерляка; ня блытаць з БАЗА).

1967 — пачалася Шасьцідзённая вайна паміж Ізраілем і арабскімі дзяржавамі — Эгіптам, Ярданіяй і Сырыяй.

2012 — у Смалявіцкім раёне створаны Кітайска-беларускі індустрыяльны парк.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень"
Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень"

У гэты дзень нарадзіліся

1854Юдаль Пэн, мастак-жывапісец, пэдагог, выдатны дзяяч «габрэйскага рэнэсансу» ў беларускім мастацтве пачатку XX ст.

Юдаль Пэн, карціна «Сьняданак. Аўтапартрэт» (фрагмэнт). 1932 год
Юдаль Пэн, карціна «Сьняданак. Аўтапартрэт» (фрагмэнт). 1932 год

1870Зыгмунт Лазінскі, беларускі каталіцкі сьвятар, біскуп Менскі, пасьля Пінскі, правёў у Менску першае беларускае богаслужэньне (у 1918 годзе).

1911Адам Дасюкевіч, грамадзкі дзяяч у Заходняй Беларусі, журналіст, рэдактар, ахвяра нацызму.

1937Валянцін Занковіч, архітэктар.

1942Вячаслаў Рагойша, беларускі літаратуразнаўца.

1944Валер Анісенка, беларускі актор, тэатральны рэжысэр.

1973Анатоль Кот, беларускі актор тэатру і кіно.

Анатоль Кот
Анатоль Кот

У памяці

1863 — на Лукіскім пляцы ў Вільні расстраляны Раймунд Зямацкі, каталіцкі сьвятар, які патрымаў паўстаньне Каліноўскага.

2003Уладзімер Емяльянчык, беларускі гісторык.

2004Рональд Рэйган, 40-ы прэзыдэнт ЗША.

Рональд Рэйган у Авальным кабінэце ў Белым доме
Рональд Рэйган у Авальным кабінэце ў Белым доме

2012 Рэй Брэдбэры, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст.

Рэй Брэдбэры
Рэй Брэдбэры


Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG