Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Барысаве 27 дашкольнікаў шпіталізавалі з кішэчнай інфэкцыяй

Дзіцячы шпіталь. Ілюстрацыйнае фота
Дзіцячы шпіталь. Ілюстрацыйнае фота

Надзвычайнае здарэньне адбылося ўвечары 2 чэрвеня. Па стане на 3 чэрвеня сытуацыя ў хворых стабільная, але ў горадзе працуюць спэцыялісты.

Увечары 2 чэрвеня ў інфэкцыйнае адзьдзяленьне Барысаўскага цэнтральнага раённага шпіталя даставілі 27 пацыентаў дашкольнага ўзросту з прыкметамі інфэкцыйнага захворваньня — млоснасьцю і ванітамі. Галоўны лекар Барысаўскай ЦРБ Аляксандар Дрозд пракамэнтаваў стан маленькіх пацыентаў, піша БелТА.

«Назіраецца станоўчая дынаміка ў самаадчуваньні дзяцей, лячэньне будзе працягнутае ва ўмовах стацыянару. Усе неабходныя рэсурсы для аказаньня мэдыцынскай дапамогі маюцца», — расказаў Аляксандр Дрозд.

Пазьней па мэдыцынскую дапамогу зьвярнуўся адзін пацыент з падобнымі сымптомамі.

«Сёньня сытуацыя стабільная. Зараз усе 28 пацыентаў знаходзяцца ў здавальняючым стане», — паведаміў галоўны дзяржаўны санітарны лекар Менскай вобласьці Аляксандар Тарасенка.

Паводле ягоных слоў, спэцыялісты занальнага і абласнога цэнтраў з 2 чэрвеня працуюць у Барысаве, каб мінімізаваць рызыку распаўсюджваньня вострых кішэчных інфэкцый сярод насельніцтва.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG