Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская мова стане адной з галоўных на дзіцячым сьвяце ў музэі POLIN у Варшаве

Беларуская мова стане адной з галоўных на дзіцячым сьвяце ў музэі POLIN у Варшаве
Беларуская мова стане адной з галоўных на дзіцячым сьвяце ў музэі POLIN у Варшаве

31 траўня ў варшаўскім Музэі гісторыі польскіх габрэяў POLIN адбудзецца сямейнае сьвята з нагоды Дня дзяцей. Адной з асноўных моваў праграмы сёлета стане беларуская, паведамляе Беларуская служба Польскага радыё.

Для дзяцей і іх бацькоў арганізатары падрыхтавалі праграму пад адкрытым небам пад назвай «Краіна апавяданьняў». Удзельнікі змогуць ажыўляць герояў гісторый, ствараць лялькі ў выглядзе жывёл, будаваць вялікія дэкарацыі з блёкаў і выконваць розныя творчыя заданьні.

Сьвята будзе праходзіць на тэрыторыі музэя POLIN у Варшаве з 11:00 да 15:00. Далучыцца да праграмы можна да 14-й гадзіны.

  • Музэй POLIN — адзін з найбуйнейшых культурна-асьветніцкіх цэнтраў Польшчы, прысьвечаных гісторыі польскіх габрэяў. У апошнія гады ён рэгулярна арганізуе шматмоўныя адукацыйныя і культурныя мерапрыемствы.
Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG