Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 39 гадоў таму Матыяс Руст пасадзіў свой самалёт ля Крамля

Самалёт Cessna Матыяса Руста каля Крамля, 28 траўня 1987 году
Самалёт Cessna Матыяса Руста каля Крамля, 28 траўня 1987 году

Падзеі 28 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1570 — Лагішын атрымаў магдэбурскае права.

1599 — створаная Віленская канфэдэрацыя — саюз кальвінісцкай і праваслаўнай шляхты.

1625 — Дарагабуж атрымаў магдэбурскае права і герб.

1863 — бітва пад Уладыкамі (Вялейскі павет), паўстанцы пацярпелі паразу, было шмат палеглых, у тым ліку кіраўнік паўстанцаў Вінцэнт Козел-Паклеўскі.

1871 — пасьля тыдня крывавых баёў разгромленая Парыская камуна.

1905 — параза расейскага флёту ў Цусімскай бітве падчас расейска-японскай вайны.

1918 — адбылося абвяшчэньне незалежнасьці Армэніі і Азэрбайджану.

1961 — у Лёндане ўтварылі праваабарончую арганізацыю Amnesty International.

1987 ― 18-гадовы заходненямецкі пілёт Матыяс Руст пасадзіў прыватны самалёт Sessna 172P на Краснай плошчы ў Маскве.

Матыяс Руст і самалёт на Краснай плошчы
Матыяс Руст і самалёт на Краснай плошчы

У гэты дзень нарадзіліся

1836 — Ян Карловіч, лінгвіст, этнограф, фальклярыст, музыказнаўца.

1877 — Оскар Мілаш, паэт і пісьменьнік. Нарадзіўся ў Чарэі.

1908 — Ян Флемінг, брытанскі пісьменьнік, аўтар раманаў пра Джэймза Бонда.

Ян Флемінг
Ян Флемінг

1918 — Кастусь Маскалік, грэка-каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзяяч.

1924 — Леанід Побаль, археоляг, доктар гістарычных навук, прафэсар.

1937 — Генрых Ціхановіч, мастак.

1960 — Алесь Аркуш, нарадзіўся ў Жодзіне. Беларускі пісьменьнік, выдавец і журналіст. Стваральнік і натхняльнік Таварыства вольных літаратараў (ТВЛ). Пры ім выходзіў часопіс «Калосьсе», дзейнічала выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда» і была заснаваная літаратурная прэмія «Гліняны Вялес».

У памяці

1549 — Аляксандар Хадкевіч, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1863 — Вінцэнт Козел-Паклеўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863–1864 гадоў.

1916 — Іван Франко, украінскі пісьменьнік.

Іван Франко
Іван Франко

2018 – Арсень Ліс, доктар філялёгіі, фальклярыст і літаратуразнаўца.


Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG