Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 100 гадоў таму нарадзіўся пісьменьнік Фэлікс Шкірманкоў

Фэлікс Шкірманкоў
Фэлікс Шкірманкоў

Падзеі 27 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

100 гадоў таму, 27 траўня 1926 году ў Прапойску (сёньня Слаўгарад) нарадзіўся пісьменьнік і геоляг Фэлікс Шкірманкоў.

15-гадовым падлеткам пайшоў у партызаны ў час ІІ Усясьветнай вайны. Перамогу сустрэў у чэскім горадзе Оламаўцы. За вайну атрымаў чатыры раненьні.

Пасьля канфлікту ў 1990 годзе з раённымі партыйнымі функцыянэрамі, якія перашкодзілі яму стаць дэпутатам Вярхоўнага Савету 12 скліканьня, публічна заявіў, што выходзіць з КПСС. На той час ён ужо быў знаёмы з палітыкам Зянонам Пазьняком і грамадзкім дзеячом Генадзем Грушавым. Стварыў раённую суполку Беларускага Народнага Фронту, сябрамі якой былі больш за 100 чалавек. Таксама быў заснавальнікам раённага камітэту «Дзеці Чарнобылю». Намаганьнямі суполкі дзеці з чарнобыльскіх раёнаў выяжджалі на аздараўленьне за мяжу.

У 1990–1995 гадах старшыняваў у Слаўгарадзкім гарсавеце. Пасьля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі сышоў з пасады. Пасьля рэфэрэндуму 1995 году забраў з гарсавету герб «Пагоня», які пасьля вісеў у яго дома.

Памёр 4 студзеня 2021 году на 95-м годзе жыцьця.

Дзень у гісторыі

1625 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Старадубу магдэбурскае права і герб.

Цяперашні герб Старадуба, створаны на аснове гістарычнага.
Цяперашні герб Старадуба, створаны на аснове гістарычнага.

1634 — у вёсцы Палянаве пачаліся перамовы між прадстаўнікамі Рэчы Паспалітай і Расеі аб заканчэньні вайны 1632–1634 гадоў.

1924 — закладзены Курган Несьмяротнасьці Міцкевіча ў Наваградку.

1994 Аляксандар Салжаніцын разам зь сям’ёй вярнуўся з ЗША ў Расею.

Аляксандар Салжаніцын
Аляксандар Салжаніцын

У гэты дзень нарадзіліся

1859Ільля Гінцбург, скульптар.

1871 — нарадзіўся Ісак Сербаў, этнограф, фальклярыст.

1895Ігнат Дварчанін, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, скарыназнаўца.

Ігнат Дварчанін
Ігнат Дварчанін

1900Уладзімер Жылка, беларускі паэт.

Пад штандар бел-чырвона-белы
Гартуйся, раць, адважна, сьмела
Адважных, храбрых ваякоў!
І ўспомняцца старых вякоў
Паходы мужныя у славе,
Часы Альгерда, Ізяслава,
Грунвальдзкі зь немцам бой!
І боек даўні цяг з Масквой!

Пад знак Літоўскае Пагоні —
Абараняць краіны гоні,
Народ забраны вызваляць,
Ісьці к сьвятлу, сьвятлом палаць —
Сьпяшайся той, хто к волі рвецца,
Ў кім беларуса сэрца бʼецца!
Зьбірайцесь — ўсе, як бы адзін, —
Арлы радзімых пушч, нізін!

(Уладзімер Жылка, «Покліч», 1920 год)

1914 Антон Бялевiч, паэт.

1932Анатоль Сабалеўскі, беларускі тэатразнаўца і пэдагог.

1937 Міхась Біч, беларускі гісторык.

1939Анатоль Міхайлаў, беларускі філёзаф, акадэмік НАН Беларусі, заснавальнік ЭГУ.

Анатоль Міхайлаў
Анатоль Міхайлаў

1943 Валеры Панамароў, беларускі рэжысэр, сцэнарыст і прадусар тэатру і кіно.

1957 Алег Латышонак, беларускі і польскі гісторык, доктар гістарычных навук, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы.

Алег Латышонак
Алег Латышонак

У памяці

1564Жан Кальвін, францускі рэфарматар каталіцкае царквы.

Жан Кальвін
Жан Кальвін

1840Нікаля Паганіні, італьянскі скрыпач-віртуоз і кампазытар.

1871 — у Парыжы ва ўзросьце 34 гадоў быў расстраляны вэрсальцамі Кастусь Далеўскі.Падчас паўстаньня Кастуся Каліноўскага ён быў камандзірам аддзелу на Ковеншчыне. Пасьля паразы паўстанцаў Далеўскі здолеў перабрацца ў Францыю, дзе пасябраваў зь Яраславам Дамброўскім і далучыўся да парыскіх камунараў.

1964 Джавагарлал Нэру, індыйскі палітык.

Джавагарлал Нэру
Джавагарлал Нэру

1997Зінаіда Канапелька, актрыса, народная артыстка Беларусі.

2001Мікалай Яроменка малодшы, кінаактор.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG