Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 135 гадоў таму ў Менску зладзілі першую публічную выставу выяўленчага мастацтва

Менск у канцы ХІХ стагодзьдзя
Менск у канцы ХІХ стагодзьдзя

Падзеі 24 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

24 траўня 1891 году ў Менску зладзілі першую публічную выставу выяўленчага мастацтва. На ёй паказалі каля 100 работ мастакоў.

Арганізатарам выставы быў мастак Васіль Маас, які задумаў стварыць у Менску мастацкую школу накшталт школы ў Адэсе, да якой меў дачыненьне ён сам. На выставе паказвалі карціны Бартэльса, Матэйкі, Айвазоўскага і іншых папулярных мастакоў. Маас меў на мэце затрымаць таленавітых творцаў у Беларусі, каб яны не выяжджалі ў іншыя гарады, а мелі магчымасьць вучыцца і працаваць у Менску.

На жаль, вялікіх грошай выставай зарабіць не ўдалося, і ў канцы таго году Маас стварыў сталярна-мастацкую майстэрню пры летнім тэатры ў гарадзкім садзе. Ён выкладаў там задарма. Першая мастацкая школа ў Менску адкрылася празь некалькі гадоў.

Таксама ў гэты дзень

1844 — тэлеграфам Сэм’юэла Морзэ перадалі першую тэлеграму з Вашынгтону ў Балтымар.

1917 — у Менску пачалося выданьне газэты «Грамада», рэдактарам якой стаў Аркадзь Смоліч.

Аркадзь Смоліч
Аркадзь Смоліч

1918 — Народны Сакратарыят БНР пастанавіў асыгнаваць сродкі на газэты-тыднёвікі ў Кіеве, Маскве, Петраградзе, Віцебску, Смаленску, Магілёве, Горадні, Вільні, Беластоку, Пінску, Гомлі, Полацку і на ўсялякі выпадак у Менску. Пасьля Пінску ў дужках прыпісана: «Выдаваць на пінчуцкай мове».

1995 — некалькі дзясяткаў маладых людзей каля рэзыдэнцыі прэзыдэнта зладзілі акцыю-пэрформанс. Гэта адбылося празь дзесяць дзён пасьля рэфэрэндуму, які зьмяніў нацыянальную сымболіку і пазбавіў беларускую мову статусу адзінай дзяржаўнай.

1996 — у Горадні пачаўся Першы фэстываль нацыянальных культураў.

2018 — у Горадні паставілі помнік Давыду Гарадзенскаму.

У гэты дзень нарадзіліся

1800Валенці Вільгельм Ваньковіч, мастак, прыхільнік вызвольнага руху 1820-х (12 траўня паводле старога стылю).

Помнік Ваньковічу ў Менску
Помнік Ваньковічу ў Менску

1904 Адам Русак, беларускі паэт-песеньнік і музыка, заслужаны дзяяч культуры Беларускай ССР.

1905Міхаіл Шолахаў, расейскі савецкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1965 году.

1930 Галіна Русак, беларуская мастачка, дзяячка эміграцыі ў ЗША.

Галіна Русак. Аўтар Віктар Маркавец
Галіна Русак. Аўтар Віктар Маркавец

1940Ёсіф Бродзкі, савецкі і амэрыканскі паэт, расейскі і ангельскі эсэіст, драматург, перакладчык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1987 году.

1941 — нарадзіўся амэрыканскі музыка Боб Дылан. У 2017 годзе Дылан стаў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.

1948 Міхаіл Чыгір, прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь у 1994–1996 гадах.

У памяці

1377 — ​Альгерд, вялікі князь літоўскі.

Князь Альгерд
Князь Альгерд

1543Мікалай Капернік, польскі астраном і матэматык.

Мікалай Капернік
Мікалай Капернік

1863 Раймунд Зямацкі, беларускі каталіцкі сьвятар, публічна пакараны сьмерцю ўладамі Расейскай імпэрыі на Лукіскім пляцы ў Вільні 5 чэрвеня 1863 году за «вуснае злачынства» — чытаньне ў касьцёле Маніфэсту нацыянальна-вызвольнага паўстаньня.

1939Аляксандар Брукнэр, гісторык літаратуры і мовазнаўца.

1967Георгі Лаўроў, архітэктар.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG