Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Радыё Свабода

Падзеі 20 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

20 траўня 1954 году ў Мюнхэне пачала трансьляцыі беларуская сэкцыя Радыё Вызваленьне (цяпер беларуская служба Радыё Свабода).

Першую перадачу па-беларуску падрыхтавалі Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Пятро Сыч, Сымон Кандыбовіч, Янка Ліманоўскі, Лявон Карась.

Таксама ў гэты дзень

1742Сямён Чалюскін, расейскі марак-штурман, дасягнуў паўночнага пункту Эўразіі — мысу, які пазьней будзе названы ягоным імем. Штурман ішоў да гэтага пункту на аленях і сабаках больш за 6 тысячаў кілямэтраў.

Чалюскінцамі ж называлі ўдзельнікаў рэйсу савецкага парахода «Чалюскін», які ў 1933–1934 гадах спрабаваў праплысьці Паўночным марскім шляхам з Мурманску да Ўладзівастоку за адну навігацыю. У Чукоцкім моры яго раструшчыла ільдамі, і экспэдыцыя на чале з Ота Шмітам два месяцы жыла ў лядовым лягеры, пакуль іх не эвакуявалі самалётамі. Менавіта ў гонар чалюскінцаў і атрымаў назву парк у Менску, які адкрыўся ў 1934 годзе.

1902 — абвешчаная Кубінская Рэспубліка.

1944 — у Ісьляндыі распачаўся чатырохдзённы рэфэрэндум, на якім жыхары вострава падтрымалі аддзяленьне ад Даніі. Незалежнасьць краіны была абвешчаная 17 чэрвеня.

1962 — пачаў курсаваць гомельскі тралейбус.

1983 — упершыню апублікавалі інфармацыю пра вірус імунадэфіцыту чалавека. У часопісе Science выйшаў артыкул Франсуазы Барэ-Сынусі і яе калегаў з групы Люка Мантанье пра вылучэньне рэтравірусу ад пацыента з рызыкай СНІДу.

2002 — Усходні Тымор абвясьціў незалежнасьць пасьля выхаду з-пад улады Інданэзіі і пераходнага пэрыяду пад кіраўніцтвам ААН.

2019 — Інаўгурацыя прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага.

У гэты дзень нарадзіліся

1884Канстанцін Алексютовіч, харэограф, балетмайстар.

1889Генрых Грыгоніс, актор тэатру і кіно, народны артыст Беларусі.

1902Язэп Пушча, паэт, вязень ГУЛАГу.

1923Васіль Ракашэвіч, удзельнік антысавецкага падпольля.

1936Алег Караваеў, беларускі барэц грэка-рымскага стылю, адзін зь першых беларускіх алімпійскіх чэмпіёнаў (1960).

1944Джо Кокер, ангельскі сьпявак.

1946 Шэр, амэрыканская акторка і сьпявачка.

1962 Аляксандар Дзядзюшка, беларускі і расейскі актор тэатру і кіно.

1985 Ганна Ўланава, літаратарка, сьпявачка, удзельніца нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. ХХІ ст.

У памяці

1506 Хрыстафор Калюмб, першаадкрывальнік Амэрыкі.

1918Карусь Каганец, беларускі пісьменьнік, перакладнік, мастак і палітык.

1965Антон Жэбрак, генэтык і сэлекцыянэр, прэзыдэнт АН Беларусі.

2006 Уладзімер Плешчанка, інжынэр, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Уладзімер Плешчанка з дачкой Натальляй
Уладзімер Плешчанка з дачкой Натальляй

2009Алег Янкоўскі, расейскі актор беларускага паходжаньня.


Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG