Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі пастанове міністэрства, павялічылі таксама тарыф транспартаваньня прыроднага газу ў сыстэме разьмеркавальных трубаправодаў абласных газавых прадпрыемстваў.
Адгэтуль кошт транспартаваньня складзе 25,11 рубля за 1000 кубічных мэтраў газу. Да гэтага павелічэньня быў тарыф 21,01 рубля.
Пастанову ўхвалілі 7 траўня. Яна набыла юрыдычную моц у дзень афіцыйнай публікацыі дакумэнта.
Чаму гэта важна
Рост тарыфаў на звадкаваны газ у балёнах і яго транспартаваньне трубаправодамі павялічвае інфляцыйныя рызыкі, бо растуць выдаткі ў жыльлёва-камунальнай гаспадарцы, вытворчым сэктары і сельскай гаспадарцы.
Для грамадзян рост тарыфаў адбіваецца на павелічэньні выдаткаў на камунальныя паслугі і на ўтрыманьне прыватных гаспадарак.
Дзяржава індэксуе кошт звадкаванага газу і тарыфы на яго транспартаваньне, каб мінімізаваць страты газавых прадпрыемстваў.
Форум