Дзень у гісторыі
1540 — 485 гадоў таму назад каралева Бона пацьвердзіла Магдэбурскае права для Горадні.
1674 — каралём Рэчы Паспалітай і вялікім князем ВКЛ быў абраны Ян Сабескі.
1922 — у Савецкай Расеі створана піянэрская арганізацыя. Сёньня гэты рух у сваім колішнім выглядзе і пры дзяржаўнай падтрымцы захаваўся і існуе толькі ў Беларусі.
1929 — у Вільні адбыўся нелегальны зьезд Таварыства беларускай школы.
1991 — адбыўся рэфэрэндум аб незалежнасьці Харватыі.
2000 — у Менску абвясьцілі прысуд у справе апазыцыйнага палітыка, былога прэм’ер-міністра Міхаіла Чыгіра. Чыгір быў асуджаны да турэмнага зьняволеньня тэрмінам на 3 гады з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на 2 гады.
У гэты дзень нарадзіліся
1476 — нарадзілася Алена Іванаўна, дачка вялікага князя маскоўскага Івана ІІІ, вялікая княгіня літоўская і фактычная польская каралева.
1762 — Ёган Готліб Фіхтэ, нямецкі філёзаф.
1782 — Іван Паскевіч, расейскі палкаводзец украінскага паходжаньня, акупацыйны правіцель, што кіраваў задушэньнем паўстаньня 1831 году і атрымаў сабе ва ўласнасьць Гомель, дзе збудаваў палац, што і сёньня называюць палацам Паскевіча.
1881 — Мустафа Кемаль Ататурк, турэцкі палітык, заснавальнік і першы прэзыдэнт Турэцкай Рэспублікі.
1890 — Хо Шы Мін, рэвалюцыянэр, лідэр камуністычнага Віетнаму.
У памяці
1125 — Уладзімер Манамах, вялікі князь кіеўскі, дзяржаўны дзеяч і пісьменьнік. Ён ня раз квапіўся на тэрыторыі цяперашняй Беларусі. Спаліў Слуцк, «не пакінуў ні чалядзіна, ні скаціны» ў Менску, зьнішчыў Одрск, які так і ня быў адбудаваны. Але так і ня змог скарыць сталіцы Полацкага княства, якім кіраваў Усяслаў Чарадзей.
1480 — Ян Длугаш, гісторык і дыплямат.
1895 — Хасэ Марці, кубінскі рэвалюцыянэр і пісьменьнік.
1935 — Томас Эдвард Лоўрэнс (Лоўрэнс Арабійскі), брытанскі археоляг і выведнік.