Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 120 гадоў ад заснаваньня суполкі «Загляне сонца і ў наша ваконца», 5 гадоў таму разграмілі Tut.by

Вацлаў Іваноўскі
Вацлаў Іваноўскі

Падзеі 18 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

18 траўня 2021 году сілавікі прыйшлі зь ператрусам у рэдакцыю парталу Tut.by. У выніку рэсурс быў зьнішчаны, а за кратамі паводле надуманых абвінавачаньняў апынуліся 15 чалавек. Цяпер у зьняволеньні застаецца адна зь іх — генэральныя дырэктарка кампаніі Людміла Чэкіна.

У гэты дзень

1537 — у Геранёнскім замку адбыўся шлюб Станіслава Гаштольда і Барбары Радзівіл.

1906 — у Пецярбургу была заснаваная беларуская выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша ваконца» (існавала да 1914). Яе стваральнікам быў Вацлаў Іваноўскі.

1924 — у Вільні пачала выходзіць газэта «Сын беларуса», якая публікавала выступы беларускіх дэпутатаў у польскім Сойме.

1944 — пачалася дэпартацыя крымскіх татараў з Крыму ў Цэнтральную Азію.

1944 — перамога пад Монтэ Касіна. Вайскоўцы польскага корпусу генэрала Ўладыслава Андэрса ўстанавілі сьцяг над руінамі кляштару на Монтэ Касіна пасьля чатырохмесячнага змаганьня. Пад Монтэ Касіна ваявала супраць фашыстаў і вялікая колькасьць беларусаў, шмат палеглых.

1945 — трыбунал Беларуска-Літоўскай вайсковай акругі выносіць сьмяротны прысуд Станіславу Грынкевічу, мэдыку-псыхіятру, першаму ў Беларусі дасьледніку псыхааналізу.

1960 — у Менску літаратурны музэй Янкі Купалы адкрыўся для наведнікаў у новым будынку на аднайменнай вуліцы.

2023 — у складзе Гісторыка-культурнага музэя-запаведніка «Заслаўе» адкрыўся Музэй беларускай маляванкі — першы і адзіны ў Беларусі музэй маляваных дываноў. Прадстаўленая калекцыя з 250 дываноў з розных куткоў Беларусі.

У гэты дзень нарадзіліся

1872 Бэртран Расэл, брытанскі філёзаф, матэматык і грамадзкі дзяяч.

1888Ганна Барысевіч з Ігумена, якая стане найстарэйшай зь вядомых людзей Беларусі, пражыве больш за 118 гадоў.

1920 Караль Юзэф Вайтыла, вядомы як папа Рымскі Ян Павал II.

Ян Павал ІІ, 1979 год
Ян Павал ІІ, 1979 год

1923 Сэрафін Міхалеўскі, філёзаф, філёляг і паэт.

1929Алег Табола, сябра Саюзу беларускіх патрыётаў, вязень ГУЛАГу.

1938 Міхаіл Казінец, беларускі дырыгент.

1940 Ян Чыквін, беларускі паэт, які жыў у Польшчы.

1958 Ян Максімюк, беларускі перакладнік, былы журналіст Радыё Свабода.

Ян Максімюк
Ян Максімюк

1972Аляксандар Кулінковіч, рок-музыка, заснавальнік і вакаліст гурта „Neuro Dubel“.

У памяці

1910 Эліза Ажэшка, польска-беларуская пісьменьніца.

1911 Густаў Малер, аўстрыйскі кампазытар.

2016Алег Аблажэй, мастак і літаратар.

2021 — у Кіеве знайшлі павешаным прадстаўніка «Беларускага дому ва Ўкраіне» Віталя Шышова. Справу рассьледавалі супрацоўнікі Нацыянальнай паліцыі, але дакладнай вэрсіі гэтага выпадку дагэтуль няма.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG