Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1500 чалавек прагаласавалі на выбарах у Каардынацыйную раду за пяць дзён

Каардынацыйная рада
Каардынацыйная рада

На гэты момант сыстэма зарэгістравала 1505-га выбаршчыка, паведамляе тэлеграм-канал палітычнай структуры. Галасаваньне завершыцца 19 траўня а 12.00.

У Каардынацыйную раду праз онлайн-галасаваньне абіраюць 80 чалавек. КР мае выконваць функцыі альтэрнатыўнага беларускага парлямэнту. Створаны ў 2020 годзе орган павінен быў дапамагчы Лукашэнку перадаць уладу апазыцыі. Цяпер у ім не засталося ніводнага чалавека, які жыве ў Беларусі.

Ніжняга парогу на выбарах у КР проста не існуе. У мінулай кампаніі прагаласавалі 6723 чалавекі. Адной з прычынаў нізкай яўкі гэтым разам арганізатары выбараў называюць DoS-атаку на плятформу для галасаваньня. Менавіта з гэтай прычыны галасаваньне пачалося пазьней і было падоўжана.

Выбары ў Каардынацыйную раду 4-га скліканьня вельмі важна правесьці, каб «атрымаць зваротную сувязь, зразумець, што адбываецца, наколькі ўсё гэта людзям яшчэ цікава», заявіў сьпікер КР Арцём Брухан 16 траўня.

На яго думку, на яўцы адбіліся сама меней тры фактары: прапаганда і інфармацыйныя атакі, кібэратакі, а таксама агульнапалітычны кантэкст — дэпалітызацыя грамадзтва, расчараваньне ў дэмакратычных сілах і ўвогуле ў магчымасьці перамен. Брухан выступіў з прапановай рэформы КР.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG