Дата дня
1936 — Барыс Сачанка, беларускі пісьменьнік, перакладнік і выдавец, энцыкляпэдыст. Нарадзіўся ў вёсцы Вялікі Бор Хвойніцкага раёну.
Пісаў апавяданьні, раманы, вострыя і надзённыя крытычныя нататкі, артыкулы, гумарэскі, сатырычныя замалёўкі. Перакладаў з сэрбскай, славацкай, польскай моваў. Уклаў шмат іншых кніг прозы.
Памёр у 1995 годзе ў веку 59 гадоў. Пахаваны ў Менску, на Ўсходніх могілках.
Дзень у гісторыі
1905 — дэбютаваў у друку Янка Купала. У газэце «Северо-западный край» быў апублікаваны ягоны верш «Мужык».
1948 — 5 арабскіх дзяржаваў (Сырыя, Эгіпет, Лібан, Ірак і Ярданія) напалі на Ізраіль на наступны дзень пасьля абвяшчэньня яго незалежнасьці.
1950 — у Тураве адкрыўся краязнаўчы музэй.
1955 — СССР, ЗША, Ангельшчына, Францыя і Аўстрыя падпісалі дзяржаўную дамову аб аднаўленьні незалежнай і дэмакратычнай Аўстрыі.
1971 — у Лёндане адкрыліся Беларуская бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны, якімі доўгі час апекаваўся айцец Аляксандар Надсан.
1979 — у Менску адкрыўся Музэй старажытнабеларускай культуры (заснаваны 7 ліпеня 1977 году).
1988 — пачаўся першы этап вываду савецкіх войскаў з Афганістану.
1990 — пачаў працу Вярхоўны Савет БССР 12-га скліканьня, якому было наканавана абвясьціць незалежнасьць Беларусі.
1993 — у Гомлі створаны Музэй-лябараторыя Францішка Скарыны.
У гэты дзень нарадзіліся
1845 — Ян Чэрскі, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў, геоляг і географ, дасьледнік Сібіру. Сярод іншага дасьледаваў возера Байкал. Паходзіў з фальварку Свольна Дрысенскага павету, сёньня гэта Верхнядзьвінскі раён. Зрабіў значны ўнёсак адразу ў некалькі галінаў навукі, у прыватнасьці геалёгію, геаграфію, заалёгію, анатомію, археалёгію, мэтэаралёгію.
Імя Яна Чэрскага носіць Іркуцкае таварыства беларускай культуры. Ягоным імем названыя горныя храбты, горныя сыстэмы, вулькан, вуліцы ў розных гарадах Расеі і Беларусі.
1882 — Уладыслаў Галубок, беларускі тэатральны дзеяч, рэжысэр, драматург, празаік, першы народны артыст Беларусі, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.
1891 — Міхаіл Булгакаў, расейскі пісьменьнік і драматург.
1911 — у Рызе нарадзіўся Ўладзімер Шыманец, грамадзкі дзяяч у Францыі, мастак, бацька Івонкі Сурвілы.
1912 — Анатоль Іверс, паэт.
1916 — Ніна Тарас, паэтка.
1918 — Барыс Пянчук, вайсковы дырыгент, народны артыст Беларусі.
1922 — Пётра Васілеўскі, пісьменьнік і кінарэжысэр. Сярод работ — фільм «Палеская легенда».
1930 — Алена Міхалюк, грамадзкая дзяячка ў Вялікай Брытаніі, старшыня ЗБВБ.
1936 — Барыс Сачанка, беларускі пісьменьнік, перакладнік і выдавец, энцыкляпэдыст.
1941 — Мікалай Абабурка, мовазнавец.
1947 — Алесь Родзін, мастак.
1960 — Кірыла Насаеў, хормайстар і музыколяг, стваральнік хору «Унія», удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.
1995 — Ксенія Сітнік, сьпявачка, тэлевядоўца, журналістка, пераможца дзіцячай Эўравізіі-2005.
У памяці
1762 — памёр Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька», вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, мэцэнат.
1935 — памёр Казімер Малевіч, мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму — кірунку ў абстрактным мастацтве.
1878 — памёр Эдвард Ян Ромэр, грамадзкі дзяяч і мастак.
2013 — памерла Нінэль Шчасная, беларуская мастачка.